На 8 верасня ў Беларусі налічваецца 659 палітвязняў. Прама цяпер, калі вы чытаеце гэты тэкст, іх колькасць магла узрасці. Што значыць гэтая лічба?
- 659 – гэта на 336 палітвязняў больш, чым пяць месяцаў таму.
- 659 – гэта тысячы дзяцей, якія не бачаць тату ці маму, а ў некаторых выпадках і абодвух бацькоў.
- 659 – гэта ў два разы больш колькасці узнагароджаных у жніўні мінулага года сілавікоў.
- 659 – гэта людзі, якіх катуюць у СІЗА і ВК.
- 659 – гэта штотыднёвая залішняя смяротнасць у Беларусі за перыяд з сакавіка 2020 па сакавік 2021 (дадзеныя «Кіберпартызан»).
- 659 – гэта афіцыйная колькасць палітвязняў, на самай справе іх значна большая.
- 659 – гэта не проста лічба! За кожнай з іх стаіць чалавек, са сваімі марамі, мэтамі і планамі, сваім сумам і болем, сваімі роднымі, блізкімі і дзецьмі.