Святы Вечар добрым людзям

25 снежня ў касцёле Святога Казіміра ў Вільні адбудзецца дабрачынная калядная імпрэза. Усе сабраныя грошы пойдуць на карсыць сем'яў палітвязняў, якіх апекуе фонд «‎Краіна для Жыцця». 

Імпрэза праводзіцца Беларускай Радай Культуры пад патранатам Офіса Святланы Ціханоўскай. Арганізатары плануюць для беларусаў па ўсім свеце ўтульны і па-святочнаму цёплы канцэрт, падтрыхтаваны беларускімі артыстамі, якія вымушаны былі пакінуць Радзіму.

Перад гледачамі (а імпрэзу можна назіраць і анлайн) выступяць оперная спявачка Маргарыта Ляўчук, скрыпачка Вольга Гуз, арганістка Хэлена Музыкантава, трубач Аляксандр Цярэшчанка, харавы ансамбль «Беларускі цуд‎», мужчынскі хор УНІЯ.

У няпросты для Беларусі час мы не мусім забывацца , што нашая культура дае нам сілы, веру, упэўненасць і надзею, яднае і падтрымлівае нас. Салідарнасць і супольныя справы  вельмі важныя  для кожнага беларуса. 

Падчас трансляцыі вы можаце ахвяраваць любую суму для сем'яў палітзняволеных у Беларусі тут, або тут

Беларуская Рада культуры і фонд «‎Краіна для Жыцця» перададуць усе сабраныя сродкі родным палітвязняў. Сябры, далучайцеся.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям