Дапамога пры паступленні ў навучальныя ўстановы замежных краін

Фонд аказвае кансультатыўную дапамогу ў выбары і падачы заявы на розныя адукацыйныя курсы і праграмы для атрымання моўнай або прафесійнай падрыхтоўкі перамешчаных валанцёраў і актывістаў.

Удзельнікі праграмы - грамадзяне Беларусі, якія падвергліся пераследам з боку ўладаў па палітычных матывах пасля 9 жніўня 2020 года пры адной або некалькім з наступных абставінаў:
  • іх затрымлівалі, арыштоўвалі, збівалі, катавалі;
  • звольнілі з працы;
  • адлічылі з навучальных установаў за грамадзянскую пазіцыю
  • падверглі эканамічнаму або псіхалагічнаму ціску, і зрабілі немагчымым працяг вучобы або працы ў Беларусі.
У гэтай праграме падтрымкі могуць удзельнічаць як валанцёры, так і актывісты, а таксама члены іх сем'яў.

Фонд дапамагае:
  • выбраць прыдатныя праграмы навучання;
  • сабраць неабходную дакументацыю;
  • кантраляваць працэс падачы заявак на выбраныя навучальныя праграмы.
Калі вы маеце патрэбу ў дапамозе або кансультацыі па пытаннях удзелу ў навучальных праграмах, калі ласка, напішыце нам на contact@stranafund.com.

Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду