Матэрыяльная дапамога валанцёрам і актывістам

Фонд аказвае матэрыяльную дапамогу валанцёрам і актывістам, якія працягваюць барацьбу з рэжымам унутры краіны, і пры гэтым трапілі ў складанае матэрыяльнае становішча з-за ўдзелу ў сваёй пратэстнай дзейнасці.

Фонд «Краіна для Жыцця» дапамагае актывістам і валанцёрам усіх аб'яднаных штабоў - Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, а таксама валанцёрам Акрэсціна і валанцёрам ініцыятывы «Сумленныя людзі».

Сума аднаразовай выплаты складае 300 еўра.

Калі вы маеце патрэбу ў дапамозе, калі ласка, запоўніце заяўку, ваш зварот разгледзяць і паставяць у чаргу. Калі ласка, уважліва запаўняйце ўсе графы. Адказ прыйдзе на пошту, якую вы пазначыце ў звароце (важна, правярайце тэчку СПАМ). Калі вы не атрымалі адказ і не знайшлі яго ў тэчцы СПАМ - напішыце нам яшчэ раз на пошту contact@stranafund.com. Калі вам неабходная іншая дапамога - таксама пішыце нам. Фонд «Краіна для Жыцця» супрацоўнічае з мноствам арганізацый.

Валанцёрскі рух працягвае працу па мірнай змене ўлады, усталяванню вяршэнства закона, вызвалення палітычных зняволеных, правядзення сумленных выбараў.

Валанцёры і актывісты ўсіх штабоў падвяргаюцца за сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю пераследу, ціску нелегітымных уладаў, застаюцца без сродкаў да існавання. Гэта нашы героі, якія ніколі не здаюцца, але ім даводзіцца нялёгка.

Валанцёры і актывісты - гэта тыя людзі, якіх так баіцца нелегітымная ўлада. Бо ў гэтых людзей ёсць сваё меркаванне. Яны ведаюць свае правы, як працуе Канстытуцыя і як павінен працаваць закон. Гэтыя людзі працягваюць змагацца мірнымі спосабамі не гледзячы ні на што, падтрымліваюць адзін аднаго, выяўляючы салідарнасць і чалавечнасць.

Яны - будучыня новай Беларусі, нашай Краіны для Жыцця.

Падтрымаць герояў тут. Памятайце, што толькі разам мы справімся з усім.

Поддержать Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду