9 ліпеня стала вядома пра затрыманне валанцёраў фонду «Краіна для Жыцця». Гэтыя людзі аказаліся за кратамі не за злачынствы, а за жаданне і магчымасць дапамагаць палітвязням.
Сёння раскажам пра Антона Сташэўскага як ён сам пра сябе казаў, «не героя, проста чалавека, які дапамагае будаваць краіну для жыцця».
Марыя Мароз, кіраўнік фонду "Краіна для Жыцця". "Чалавек гатовы дзеля выратавання іншых рызыкаваць сваім жыццём, прычым, абсалютна бясплатна."
«Антон - цудоўны чалавек. Ён з выгляду невысокі, звычайны хлопец, але з вялікім сэрцам. Я з ім пазнаёмілася яшчэ падчас збору подпісаў {за Святлану Ціханоўскую}. Я здзівілася яго дабрыні, веры ў добрае і жаданні зрабіць як мага больш. Ён гатовы быў суткамі рабіць усё. Яшчэ больш я здзівілася, калі даведалася, што ён валанцёр у ПСА "Анёл". Чалавек гатовы дзеля выратавання іншых рызыкаваць сваім жыццём, прычым абсалютна бясплатна.
Душа мая рвецца на часткі. Зразумела, што закону няма ў Беларусі. Але што б за прадукты палітвязням давалі крымінальну! Ён жа больш нічога не рабіў, Антон. Ён такі бяскрыўдны і чалавечны.
Павел Журык, супрацоўнік фонду "Краіна для Жыцця".
«Заўсёды на пазітыве. У любы час дня і ночы Антон мог сарвацца ехаць ратаваць людзей. Энергія б'е ў ім праз край».
Марына Гарбуз, супрацоўнік фонду "Краіна для Жыцця". "Антон - чалавек з вялікай добрай душой і магутным стрыжнем."
«Антон выдатны, клапатлівы, уважлівы і суперпрыязны. Быў у «Анёлы» каля 5 гадоў і дапамагаў як нам у СДЖ, так і пры першай неабходнасці ехаў у лясы, балоты, шукаць людзей. Я памятаю, як мы збіралі подпісы, і тут Антон устае і кажа, што згубілася бабуля ці нейкае дзіця. Ён скакаў у машыну і з'яжджаў. Альбо наадварот, калі яму прыходзіла паведамленне, што чалавек знайшоўся, ён вельмі радаваўся гэтаму, нібыта кагосьці з ягоных родных з лесу выратавалі. Антон - чалавек з вялікай добрай душой і магутным стрыжнем.
У яго цудоўная сям'я, жонка, двое дзетак. 8 гадоў сыну і дачцы 5 гадоў. Жыве Антон з сям'ёй у інтэрнаце, у простым пакойчыку, вось уявіце, сям'я з 4 чалавек, у адным пакойчыку і Антошка, якому заўсёды ўсіх трэба ратаваць, дапамагчы, абагрэць, прытуліць… Самае галоўнае, што яго сям'я – гэта яго апора, яны ўсе там такія самыя лепшыя і чулыя.
Вольга Паўлава, актывіст "Краіны для Жыцця". "Мы ўсе бачым, што адбываецца ў нас на вуліцах у Беларусі."
Антон вельмі рознабаковы чалавек, ён добры тэхнар, цудоўна разбіраецца ва ўсім. Гэта такая рэдкая якасць, калі ў чалавека ёсць дзіцячая цікаўнасць, калі нешта цікава, падабаецца, і чалавек абавязкова разбіраецца прама так, каб на сумленне.
Вядома, яго жонка Вольга вельмі баялася за яго, але Антон аберагаў яе, стараўся не трывожыць нейкімі небяспечнымі навінамі, тонкасцямі, дэталямі. Мы ўсе бачым, што адбываецца ў нас на вуліцах у Беларусі. Але Антон казаў, што можа так здарыцца, што на некаторы час яго не будзе побач і прасіў заўсёды, каб не баяліся і не перажывалі за яго, бо ёсць мэта і да яе трэба ісці. Ён выдатны, а нашыя палітвязні – лепшыя людзі, якіх трэба шанаваць і берагчы, а не гнаіць і катаваць у турмах.»
З кожным днём беларусаў, сапраўдных герояў робіцца ў турмах усё больш. Рэжым лукашэнкі ненасытны - ён патрабуе ўсё новых і новых ахвяр. У нашых з вамі сілах спыніць гэты гвалт і самаўпраўнасць. Кожны на сваім месцы, давайце зробім для перамогі ўсё, што можам. Вада і камень точыць.
Калі ласка, падтрымайце нашага валанцёра лістамі. Гэта асабліва важна для палітвязняў.
Антон Аляксандравіч Сташэўскі, 26.03.1980. СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.
Таксама вы можаце анлайн замовіць перадачу для палітвязняў на нашым сайце.