Сваякі палітзняволенага Антона Сташэўскага атрымалі першы ліст ад яго.
Валанцёры фонда "Краіна для Жыцця" у зняволенні ўжо 25 дзён. Канкрэтныя абвінавачванні, якія прад'яўляюць рабятам, да гэтага часу не агучаны.
У сваім першым лісце Антом дзякуе за перадачу, хвалюецца, што не паспеў патэлефанаваць бацькам і спытаць пра самаадчуванне ў той дзень, калі яго арыштавалі. Радуецца, што падчас вобшуку дзяцей і жонкі не было дома, перажывае за іх.
"Галоўнае, вы ведайце, вам не варта хвалявацца і перажываць. Ваш сын і муж не зрабіў нічога дрэннага. Усё, што я рабіў - дапамагаў людзям, якія трапілі ў месцы пазбаўлення волі. На жаль, хтосьці лічыць гэта страшэнным злачынствам!"
У невінаватасці нашых валанцёраў мы цалкам упэўнены! Як і ў тым, што яны выйдуць і памяняюцца месцамі з тымі, хто сапраўды заслугоўвае месца на нарах без матраца і міску баланды.
Падтрымайце нашых валанцёраў лістамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, Валадарскага, 2. Салідарнасць гэта тое, што сапраўды мае вартасць.