Заўтра ў Вільні на Ратушнай плошчы пройдзе дабрачынная акцыя, прысвечаная гадавіне пачатку жаночых пратэстаў у Беларусі. Менавіта ў гэты дзень, 12 жніўня мінулага года, смелыя беларускі выйшлі на вуліцы, пратэстуючы супраць крывавага тэрору.
У жніўні 2021, у разгар бесперапынных рэпрэсій і прававога дэфолту ў роднай Беларусі, дзяўчаты выйдуць у Вільні, каб паказаць сваю салідарнасць, сілу, веру ў дабро і перамогу справядлівасці.
Падчас акцыі будуць сабраныя сродкі, якія пойдуць на дапамогу сем'ям палітычных зняволеных і іх дзецям. Бо набліжаецца восень - час, калі бацькі збіраюць сваіх дзяцей у школу, набываюць неабходныя школьныя прыналежнасці. Наша задача - дапамагчы ім у гэтым. Зрабіць гэта можна на старонцы фонда “Краіна для Жыцця”, які выступае адным з арганізатараў акцыі.
У яе рамках пройдуць дэманстрацыі калекцыі адзення вядомага беларускага дызайнера і касцюмаў, створаных творчай групай рэлакантаў Літвы ў памяць аб жаночых маршах. Таксама адбудзецца паказ цішотак з прынтамі аўтарства мастака Уладзіміра Цэслера. На імправізаваную сцэну выйдуць дзяўчыны ў белым і ў мерчы фонда “Краіна для Жыцця”.
Яшчэ гледачы ўбачаць сумесную працу дызайнера адзення Аляксандра і мастачкі Кацярыны, прысвечаную тром жанчынам-гераіням Беларусі: Ніне Багінскай, Марыі Калеснікавай, Марыне Золатавай.
Такім чынам, 12 жніўня, Вільнюс, 19 гадзін. “Рэвалюцыя з жаночым тварам”. Чакаем усіх неабыякавых!