Шаноўныя ўдзельнікі Каляднай пошты, нашыя словы падзякі вам! Дзякуй усім, хто прыняў удзел у гэтай неверагоднай акцыі салідарнасці сэрцаў. Менавіта дзякуючы шчодрасці і дабрыні кожнага з вас – гэты цуд стаўся магчымым.
Мы працягваем расказваць пра нашых смелых калегаў, якія вырашылі пайсці да канца - за нашу агульную волю. Цяпер гэтыя людзі зьяўляюцца вязьнямі ў Беларусі. На іх месцы мог апынуцца хто заўгодна.