Віншуем з народзінамі палітзняволеных, якія нарадзіліся ў жніўні. Сотні беларусаў працягваюць заставацца ў турмах па ўсёй краіне. Наша задача - вызваліць іх.
19 жніўня 2020 года ў шпіталі ў Мінску памёр 44-гадовы дальнабойнік Генадзь Шутаў. Жыхар Брэста атрымаў кулявое раненне за тыдзень да таго - ўвечары 11 жніўня на вуліцы свайго роднага горада.
Арцём Парукаў стаў сёмай ахвярай хвалі паліцэйскага гвалту і самавольства, якая пракацілася ў адказ на народныя хваляванні, што распачаліся ў жніўні мінулага года.