Вынікі работы фонду "Краіна для Жыцця" за тыдзень (26 ліпеня - 1 жніўня)

Падводзім вынікі работы фонду "Краіна для Жыцця" за тыдзень (26 ліпеня - 1 жніўня). 

Матэрыяльная дапамога:
 
  • Атрымалі 69 сямей (выплачана 20 700 €) і 2 валанцёры (выплачана 600 €).
 
Мы аказваем матэрыяльную дапамогу сем'ям палітзняволеных, а таксама валанцёрам і актывістам, якія працягваюць барацьбу з рэжымам унутры краіны і пры гэтым трапілі ў складанае матэрыяльнае становішча.
 
 
Візавая дапамога:
 
  • Звярнуліся і падалі дакументы 25 чалавек.
 
Мы аказваем дапамогу ў атрыманні віз, падрыхтоўцы дакументаў, зносінамі з амбасадамі, даданнем прозвішча, імя, імя па-бацьку ў спісы на візавую падтрымку ў Польшчы і Літве.
 
 
Юрыдычная дапамога:
 
  • Звярнуліся і атрымалі 2 чалавекі.
 
Такая дапамога ў першую чаргу ўключае ў сябе кансультацыі па вострым юрыдычным пытанням у кантэксце таго, што адбываецца ў Беларусі.
 
 
Больш пра нашую работу чытайце на сайце. Дзякуй, што вы з намі.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду