Вось ужо больш за паўгода Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі па надуманых абвінавачваннях. Зрэшты сам ён стараецца не сумаваць і верыць: самую даўгую і цёмную ноч зменіць дзень.
А ў нядаўнім лісце Сяргей Ціханоўскі распавёў, як менавіта праходзяць яго будні ў зняволенні.
Турэмны рэжым Сяргея Ціханоўскага. Распарадак дня:
Актыўнасці
Два разы на тыдзень да Сяргея прыходзяць адвакаты, часам у кампаніі са следчым. Зрэдчас возяць на «экскурсію» ў Менск, што таксама крыху паляпшае аднастайныя будні.
У беларускіх турмах своеасаблівае меркаванне пра асабістую гігіену: душам можна карыстацца толькі адзін раз на тыдзень (затое цэлых 15 хвілін). Таксама ёсць магчымасць схадзіць «на закупы» ў краму (у асартыменце прысутнічае нават марозіва).
Кнігі – яшчэ адзін важны элемент турэмнага побыту – можна замяніць раз на тыдзень.
Камунікацыя
Перапіска – найважнейшы спосаб камунікацыя зняволенага са знешнім светам. Сяргей Ціханоўскі не выключэнне. Лепш за ўсё дасылаць яму заказныя лісты – яны ідуць хутчэй. І, калі ласка, укладайце свой канверт з запоўненым зваротным адрасам. Сяргей абавязкова вам адкажа.
Пастарайцеся акуратна пісаць пра падзеі, якія адбываюцца па-за турэмнай камерай. Але неабавязкова самыя галоўныя – агульную карціну Сяргей мае дзякуючы ТБ. Да ліста можна дадаць да двух фотаздымкаў (напрыклад, фота нейкіх падзей). Пры гэтым важна абысціся без заклікаў і лаянкі. Не мае сэнсу дасылаць газеты – іх забяруць. Таксама непатрэбныя перадачы – валанцёры перадаюць Сяргею неабходныя рэчы.
Сяргей Ціханоўскі атрымлівае каля ста лістоў на тыдзень і адказвае на ўсе. Хаця некаторыя лісты ўсё ж не даходзяць да адрасатаў.
Словы Сяргея Ціханоўскага: «У пэўны момант вашы лісты вельмі падтрымалі! Яны былі вельмі патрэбныя. Пішуць з усіх канцоў планеты: больш за ўсё краіны РФ, Польшча, Нямеччына, Францыя, Літва, ЗША. Самыя дальнія – Сінгапур, Аўстралія, Тайланд. Агулам больш 20 краін… Шмат партрэтаў ад рукі, паштовак, малюнкаў дзяцей. Вялікі дзякуй!»
Адрас для лістоў:
Ціханоўскі Сяргей Леанідавіч
Турма № 8
вул. Савецкая, д. 22а
г. Жодзіна
Рэспубліка Беларусь 222163
Cichanoŭski Siarhiej Leanidavič
Turma № 8
vul. Savieckaja, dom 22a
Žodzina
Belarus 222163
Турма – суровае выпрабаванне, асабліва калі апынуўся там незаслужана. Пры гэтым ёсць у Беларусі месцы, дзе з людзьмі абыходзяцца нават горш, чым у турме. Напрыклад, ЦІП на Акрэсціна, дзе ў жніўні беларусаў калечылі, а цяпер катуюць (утрымліваюць у камерах, разлічаных на меншую колькасць людзей, не даюць матрацы, не праводзяць дэзінфекцыю). У будучыні архітэктары цяперашняга рэжыму самі напоўніцу адчуюць на сабе ўсё хараство выбудаванай імі пенітэнцыярнай сістэмы.
Падтрымаць ТУТ.

- 6.00 – пад’ём, прыборка
- 7.00 – снеданне
- 8.00 – праверка і даклад «грамадзяніну начальніку»
- 9.00 – прагулка цягам двух гадзін у дворыку турмы плошчай 15 квадратных метраў
- 11.00 – гарбата, прагляд зомбі-ТБ, адказы на лісты
- 13.00 – абед
- 14.00 – чытанне кніг, адказы на лісты, прагляд перадач пра рэптылоідаў па дзяржаўным ТБ
- 18.00 – вячэра, прыборка
- 20.00 – праверка
- 22.00 – адбой