Закрыты працэс па «справе Ціханоўскага»

24 чэрвеня пачнецца зачынены працэс над палітзняволенымі Ігарам Лосіка, Дзмітрыям Паповым, Арцёмам Сакавым, Мікалаем Статкевічам, Сяргеем Ціханоўскім і Уладзімірам Цыгановічам. Суд адбудзецца ў СІЗА г. Гомеля, куды этапавалі ўсіх фігурантаў справы.
 
Працэс абвешчаны зачыненым і будзе праходзіць У СІЗА на падставе рашэння Гомельскага суда з фармулёўкай: "у мэтах забяспечвання бяспекі ўдзельнікаў працэсу і абароны тайны, што ахоўваецца законам".
 
Практыка выязнога суда не новая для Беларусі. Ёсць некалькі прычын, чаму выкарыстоўваецца менавіта такі варыянт:
 
  • Арганізацыя паказальнага працэсу, як гэта было, напрыклад, у УА" Мінскі тарговы каледж" (прымусілі прысутнтчаць студэнтаў дадзенага каледжу), або ў раённым вайсковым камісарыяце (там знаходзіліся асобы, якія ухіляліся ад прызыву на вайсковую службу);
  • Або наадварот, зрабіць суд тайным і правесці паседжанне ў СІЗА. У ізалятары працэс праводзіцца ў выключных выпадках, толькі пры вялікай колькасці фігурантаў і па асабліва цяжкім артыкулам.
 
СІЗА адносіцца да рэжымнага аб'екту, а значыць, нават на абвяшчэнне прысуду будзе амаль немагчыма трапіць сваякам ці проста спачуваючым.
 
Цяжка юрыдычна каментаваць сталінскія тройкі і дадзеныя "судзілішчы". На жаль, Беларусь усё далей адыходзіць ад цывілізаваных працэсуальных стандартаў і становіцца ў адну чаргу з самымі адыёзнымі рэжымамі плянэты - Венесуэлай, КНДР, М'янмай. А Лукашэнка піратствуе ў небе, палохае нелегальным мігрантамі і марыць раздаць сваім ябацькам зброю - напэўна, хоча ўладкаваць Самалі ў цэнтры Еўропы.
 
Нічым, акрамя страху перад гэтымі моцнымі і нязломнымі мужчынамі, нельга аргументаваць зачынены працэс, да яшчэ і ў СІЗА. А яшчэ у гэтых "судзей" ёсць агромністая боязь таго, что беларусы паглядзяць на іх і зноў успомняць, што мы - НАЦЫЯ.
 
Калі вам патрабуецца юрыдычная дапамога - адпраўце нам заяўку па спасылцы.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям