659 палітзняволеных у Беларусі

На 8 верасня ў Беларусі налічваецца 659 палітвязняў. Прама цяпер, калі вы чытаеце гэты тэкст, іх колькасць магла узрасці. Што значыць гэтая лічба?
  • 659 – гэта на 336 палітвязняў больш, чым пяць месяцаў таму.
  • 659 – гэта тысячы дзяцей, якія не бачаць тату ці маму, а ў некаторых выпадках і абодвух бацькоў.
  • 659 – гэта ў два разы больш колькасці узнагароджаных у жніўні мінулага года сілавікоў.
  • 659 – гэта людзі, якіх катуюць у СІЗА і ВК.
  • 659 – гэта штотыднёвая залішняя смяротнасць у Беларусі за перыяд з сакавіка 2020 па сакавік 2021 (дадзеныя «Кіберпартызан»).
  • 659 – гэта афіцыйная колькасць палітвязняў, на самай справе іх значна большая.
  • 659 – гэта не проста лічба! За кожнай з іх стаіць чалавек, са сваімі марамі, мэтамі і планамі, сваім сумам і болем, сваімі роднымі, блізкімі і дзецьмі.
Наша агульная задача, каб усе палітвязні выйшлі на волю. Нам важна праяўляць салідарнасьць. А яшчэ мы просім вас, калі ласка, падтрымайце 78 палітвязняў з дзецьмі і дапамажыце іх сем'ям фінансава.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям