Сёння стала вядома, у чым вінавацяць валанцёраў Фонду і дзе яны знаходзяцца. Адвакаты нарэшце змаглі патрапіць да сваіх падабаронных - хлопцы трымаюцца і перадаюць, каб мы не апускалі рукі!
Усіх валанцёраў - Антона Сташэўскага, Юлію Сырых, Марыну Дуброўскую, Таццяну Астроўскую абвінавачваюць па арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання).
Ім пагражае да 6 год пазбаўлення волі. Нагадаем, нашыя добраахвотнікі фармавалі перадачы для палітвязняў і ніякіх грашовых сродкаў не збіралі. Праваабаронцы ўжо пазначылі дадзеную справу як «Справу фонду СДЖ».
Нагадваем таксама аб тым, што здавацца мы не маем намеру. Фонд «Краіна для Жыцця» працягне дапамагаць тым, каму патрэбная наша дапамога!
Усіх неабыякавых просім падтрымаць рабят лістамі:
Антон Аляксандравіч Сташэўскі (1980 г.н.), Юлія Эдуардаўна Сырых (1974 г.н.), Марына Паўлаўна Дуброўская (1983 г.н.), Таццяна Сяргееўна Астроўская (1976 г.н.): СІЗА-1, 220030 г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.
Салідарнасць - наша сіла!