Сябры, мы распачынаем ліпеньскі збор для сямей палітзняволеных.
Сума збору - 18 900 еўра.
Мэта - дапамагчы 63 сем'ям з дзецьмі, чые блізкія трапілі пад непасрэдны ўдар рэпрэсій.
На нашым забяспечванні знаходзяцца сем'і, якім мы штомесяц (на працягу больш ужо за паўгода) аказваем дапамогу. На жаль, рабіць гэта ўсё цяжэй, бо рэпрэсіі не спыняюцца і колькасць тых, хто мае патрэбу, толькі павялічваецца. Да таго ж Фонд "Краіна для Жыцця" і нашыя валанцёры самі апынуліся пад непасрэдным ўдарам рэжыму лукашэнкі:
Сябры, нягледзячы на гэта ўсё, мы адужаем! Гэта ўсяго толькі часовыя складанасці, у нашых сілах пераадолець іх. Усім разам!
Падчас чорнае паласы галоўнае не пакінуць без дапамогі сем'і палітзняволеных з дзеткамі.
Падтрымаць можна тут, справаздачы аб нашай дзейнасці тут.

- атака на нашыя рэкламныя кабінеты і блакіроўка збору сродкаў ( цяпер мы можам дапамагаць фінансава толькі дзякуючы вашым рэпостам) ;
- затрыманне валанцёраў Фонда, якія фарміравалі прадукты для перадач (цяпер сабраць перадачу можна толькі анлайн) ;
- прызнанне нашага каналу экстрэмісцкім (цяпер трэба быць асцярожнымі з рэпостам, але можна капіяваць наш тэкст і распаўсюджваць па чатах ад уласнага імя).