Сёння ў Манака, маленькай дзяржаве, што месціцца на беразе Лігурыйскага мора, адчынілася выстава "Беларусь: гісторыя праз мастацтва". Яна прысвечана пратэстнаму руху, які ахапіў нашу краіну на хвалі выбараў 2020 года.
Яу паведамляюць арганізатары, "выстава пазнаёміць вас з мінулым і сучасным Беларусі, а таксама з культурай і архітэктурай. Мерапрыемства накіравана на павышэнне дасведчанасці аб краіне, якая з'яўляецца геаграфічным цэнтрам Еўропы, але таксама адным з найбольш невядомых месцаў у Еўропе".
У заходняй частцы кантынэнту, у адрозненне ад краін Балціі ці Польшчы, пра Беларусь ведаюць сапраўды зусім няшмат. Раней у хаду быў патрапаны тэрмін "апошняя дыктатура Еўропы", але можна смела сказаць, што ён больш не актуальны. Сёння Беларусь - гэта краіна, якая змагаецца з крывавым дыктатарам, а беларусы - народ, які абвясціў прыхільнасць еўрапейскім каштоўнасцям: свабодзе, справядлівасці, вяршэнству закона і права.
Вельмі важна распавясці пра ўсё, што адбываецца ў Беларусі, ўсім людзям добрай волі. Сярод сённяшніх спікера і кіраўніца фонда "Краіна для Жыцця" Марыя Мароз. Яна пазнаёміла прысутных з дзейнасцю Фонда і ягоным унёскам у барацьбу нашага народа за свабоду.
На выставе будуць прадстаўлены самыя розныя карціны, фотаздымкі і скульптуры. У ёй возьмуць удзел больш за 15 экспанентаў з Беларусі, уключая адмечанага ўзнагародамі фатографа і мастака.
Выстава працягнецца да 9 жніўня - гадавіны знакавай даты ў найноўшай гісторыі Беларусі.
Падрабязнасці выставы глядзіце тут.

Салідарнасць, аб'яднанне, сумесная праца дыяспар і людзей унутры краіны - тыя цаглінкі, якія дазволяць пабудаваць краіну для жыцця ўсіх беларусаў.