Дзяніс Дземух: «У такіх месцах ёсць патрэба ў лістах.»

Ліст-зварот палітвязня Дзяніса Дземуха, які асуджаны і адбывае пакаранне ў калоніі агульнага рэжыму.

«Так, у мяне склаўся такі лёс, што я сірата. Але вашыя лісты падтрымкі паднімаюць баявы дух і паказваюць, што тое, што мы рабілі - усё не дарма!»

Дзяніс Дземух - сірата, быў затрыманы 4 кастрычніка пасля «Маршу вызвалення палітвязняў».

Пасля адбыцця 13 сутак адміністратыўнага арышту на волю яго не адпусцілі. Дзяніса абвінавацілі па арт.  342 КК РБ (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

9 сакавіка, літаральна на працягу некалькіх гадзінаў была разгледжана крымінальная справа супраць Дзяніса Дземуха. Суддзя Алег Каляда прызнаў яго вінаватым і прысудзіў 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення свабоды ў калоніі агульнага рэжыму.

Сябры, давайце падтрымаем хлопца лістамі. Памятайце, што для палітвязняў гэта вельмі і вельмі важна!

Адрас для лістоў: Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А.

Дапамагчы палітвязням фінансава.

Сабраць прадукты харчавання палітвязню анлайн.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям