«Фестываль Абуджаных». Як гэта было

Арганізатарам і гасцям фестывалю не пашанцавала з надвор'ем. У пятніцы праліўны дождж ператварыў паляну Борык у падабенства балота. Да таго ж па дарозе да месца  правядзення фестывалю гразлі машыны - балазе арганізатары паклапаціліся пра аператыўную дапамогу.
 
Урэшце беларусам (як з Падляшша, так і з "вялікай зямлі") не прывыкаць да цяжкасцяў. Тым больш што фудкорт працаваў спраўна, а культурная праграма цешыла самы патрабавальны змагарскі густ - Маргарыта Ляўчук, Вераніка Круглова, Naviband, а яшчэ ўсялякія конкурсы для дзяцей, сур'ёзныя фільмы і дыскусіі для дарослых. Працавалі палаткі з мерчам, у тым ліку і нашага Фонда.
 


 

  

  



Хаця агульны настрой ўсё-ткі быў хмурным. Адбіваецца зачыненасць мяжы з радзімай і тое, што пры ўладзе ў краіне па-ранейшаму застаецца вусаты маньяк.
 
На другі дзень прыгрэла сонейка, ды так, што нават на тварах суворых беларусаў з'явіліся лёгкія ўсмешкі. А пад час выступлення "Чырвонай зелені" зрабілася зусім горача. Фатаграфіі па зразумелых прычынах паказаць не можам.
 
Увогуле свята атрымалася. Будзем верыць, што ў наступным годзе на паляне Борык яблыку недзе будзе ўпасці ад шчаслівых беларусаў. Межы будуць адчыненыя, а пра дыктатара будуць нагадваць толькі штотыднёвыя зводкі з Гаагі.
 
"Фестываль Абуджаных" будзе жыць! І Беларусь будзе!
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям