Ва ўмовах дыктатуры і тэрору, што працягваецца, салідарнасць застаецца адзінай, сапраўды магутнай зброяй беларусаў.
«Правадыр», які страціў рэшткі адэкватнасці, працягвае заганяць краіну ў эканамічную яму, знішчаць рэшткі суверэнітэту, выпальваць астраўкі грамадзянскай супольнасці. Ён хоча ператварыць Беларусь у чорную дзіру, дзе законы працуюць толькі на яго карысць, іншадумства душыцца сілай, а аб'яднанне людзей немагчымае.
На працягу вось ужо больш за год беларусы праяўляюць цуды падтрымкі. Мы перадавалі сродкі абароны лекарам у самы страшны час пандэміі, ратавалі адзін аднаго на маршах ад азвярэлых амапаўцаў, дапамагалі тым, хто выйшаў з Акрэсціна.
Проста зараз беларусы працягваюць аказваць дапамогу палітвязням і членам іх сем'яў. З такой падтрымкай толькі за мінулы тыдзень мы:
Разам мы звернем горы.

У нашых сілах не дазволіць яму зрабіць гэта.
На працягу вось ужо больш за год беларусы праяўляюць цуды падтрымкі. Мы перадавалі сродкі абароны лекарам у самы страшны час пандэміі, ратавалі адзін аднаго на маршах ад азвярэлых амапаўцаў, дапамагалі тым, хто выйшаў з Акрэсціна.
Проста зараз беларусы працягваюць аказваць дапамогу палітвязням і членам іх сем'яў. З такой падтрымкай толькі за мінулы тыдзень мы:
- Знайшлі валанцёра для маці палітвязня. Цяпер яе наведваюць, кантралююць прыём таблетак, а таксама дапамагаюць па хаце і да т.п.
- У розных гарадах краіны перадалі валанцёрам 11 вентылятараў, атрыманых ад неабыякавых беларусаў. Цяпер палітвязням крыху лягчэй пераносіць летнюю спякоту. Трэба разумець, што калі на вуліцы 20 з невялікім, то ў турме гэта +50.
- Часта бывае, што ў чатырохмясцовай камеры сядзяць 15 чалавек, няма прытоку свежага паветра, вокны наглуха забітыя, на сценах кандэнсат, людзі дыхаюць клубамі цыгарэтнага дыму.
- Таксама дзякуючы салідарнасці беларусаў мы здолелі выплаціць 66 сем'ям матэрыяльную дапамогу. І гэта нягледзячы на тое, што нашыя рэкламныя кабінеты заблакаваныя, і збіраць сродкі для дапамогі палітвязням зараз значна складаней.
Разам мы звернем горы.