Святлана Ціханоўская ахвяравала сваю частку прэміі Яна Новака-Езараньскага сем'ям палітзняволеных.
Гэтым сімвалічным актам Святлана, муж якой Сяргей Ціханоўскі таксама знаходзіцца за кратамі, хоча звярнуць увагу на сітуацыю ў Беларусі і гаротнае становішча сямей палітзняволеных, якія часта засталіся без адзінага карміцеля.
Святлана Ціханоўская ахвяравала грошы, якія яна атрымала ў чэрвені ў якасці прэміі Яна Новака-Езараньскага. Лаўрэатам гэтай польскай прэміі Святлана сталага за грамадска-палітычную актыўнасць і заслугі перад грамадзянскай супольнасцю.
Узнагарода імя палітыка, палітолага, грамадскага дзеяча, журналіста Яна Новака-Езараньскага была заснавана ў 2004 годзе і ўручаецца штогод асобе ці ўстанове, якая "думае пра дзяржаву як пра агульную карысць". Яна ўяўляе сабой статуэтку аўтарства прафесара Яцака Дворскага, пачэснага дыплома і чэка на 10 000 еўра.
У гэтым годзе прэмію падзялілі тры чалавекі. Акрамя Святланы Ціханоўскай гэта Марыя Калеснікава і Вольга Кавалькова.
Вы таксама можаце падтрымаць сем'і палітзняволеных з дзецьмі. На нашым сайце можна аплаціць перадачу палітзняволенаму, ці сабраць у школу яго дзіця