У такім рэжыме мы існуем ужо доўгі час, людзі стаміліся баяцца, перажываць, прапускаць усё праз сябе. І калі стаміліся дарослыя, то што ж казаць пра дзяцей – маленькіх беларусаў, у якіх адно дзяцінства і яго нельга адкласці на потым.
Дык давайце мы, дарослыя, вернем дзецям радасць і пачуццё абароненасці, падорым крыху магіі ў гэтыя няпростыя часы!
Мы ведаем, што запаветнае жаданне маленькіх беларусаў заключаецца ў тым, каб бацькі былі побач. Сёння гэта не так. У нашых сілах змяніць гэта - падарыць падарунак ад мамы і таты, якія зараз у турме.
Фонд «Краіна для Жыцця» аб'яўляе пошту Дзеда Мароза адкрытай! Стаць добрым чараўніком пад сілу любому даросламу. Напісаць ліст і атрымаць падарунак таксама можа кожны маленькі беларус, маці ці тата якога знаходзіцца ў зняволенні.
Як паўдзельнічаць?