Палітвязняў у Беларусі
1 3 9 6
Асобаў
Фонд «Краіна для Жыцця»
створаны для дапамогі беларускім палітвязням і іх сем'ям, а таксама для падтрымкі актывістаў. Наша дзейнасць накіравана на дапамогу людзям унутры Беларусі
Місія Фонду:
У 2020 годзе небывалая хваля рэпрэсій захліснула Беларусь. Яна не слабее да гэтага часу. Праваабарончыя арганізацыі, якія існавалі ў Беларусі, не спраўляліся з нагрузкай па аказанні дапамогі беларусам, якія пацярпелі ад гвалту і самавольства. Да таго ж фізічнае знаходжанне фондаў і НДА ў Беларусі стала немагчымым – рэжым знішчаў любыя непадкантрольныя яму грамадскіх арганізацый. У гэтых умовах праваабарончыя арганізацыі перанеслі сваю дзейнасць за мяжу Беларусі. Таксама за мяжой былі створаны новыя арганізацыі для дапамогі беларусам. Адна з іх – фонд «Краіна для Жыцця».

Сотні тысяч беларусаў сёння пакінулі краіну, дзясяткі тысяч прайшлі праз катаванні і здзекі ў ізалятарах, больш за 1,5 тысячы знаходзяцца ў зняволенні па палітычных матывах. Больш за дзясятак чалавек загінулі з-за дзеянняў сілавікоў.

Наш фонд займаецца праваабарончай дзейнасцю. Мы аказваем дапамогу семʼям палітвязняў і ўсім беларусам, чые правы былі парушаны дзеяннямі рэпрэсіўнага рэжыму, які існуе ў Беларусі.

Місія фонду «Краіна для Жыцця» – зрабіць так, каб пацярпелыя ад дзеянняў злачыннага рэжыму атрымалі неабходную падтрымку і дапамогу, правы чалавека ў Беларусі выконваліся, а ўсе палітвязні вярнуліся дадому. У першую чаргу наш Фонд аказвае дапамогу ўразлівым групам насельніцтва.

Пакуль на волю не выйдзе апошні палітвязень, мы не можам пакінуць нашую дзейнасць.

Наша праца ў лічбах

2023 год​​
  • 43 400 еўра атрымалі семʼі палітвязняў па праграме «Сябар сямʼі».37 800 еўра выплачана семʼям палітвязняў.228 дзяцей палітвязняў сабраны да школы на суму 26 571 еўра.Перадачы на 19 000 еўра зроблены ў СІЗА палітвязням.256 семʼяў атрымалі фіндапамогу да дня абароны дзяцей на агульную суму 26500 еўра.
  • 290 дзяцей атрымалі больш за 400 падарункаў да Новага года.
  • 754 гадзін тэрапіі ў псіхолага атрымалі 133 звярнуўшыхся.
2022 год
  • 27 семʼяў атрымлівалі рэгулярную фінпадтрымку.
  • 24 дзіцяці актывістаў, палітвязняў і ўдзельнікаў стачкі паўдзельнічалі ў праграме культурнага абмену.
  • Больш за 200 гадзін бясплатнай тэрапіі ў псіхолага атрымалі тыя, каму ў гэтым была патрэба.
  • У Варшаве працаваў шэлтэр для бежанцаў з Украіны.
2021 год
  • 216 747 еўра атрымалі семʼі палітвязняў. На працягу 2021 года мы рэгулярна падтрымлівалі ад 27 да 98 семʼяў, выплачваючы ім штомесяц па 300 еўра.
  • 87 751 еўра пераведзена 286 беларускім валанцёрам і актывістам.
  • 6 тон прадуктаў перададзена палітвязням.
  • 140 дзяцей палітвязняў сабраны да школы.
  • 221 дзіця палітвязняў атрымала падарункі да Новага года.
  • 6 493 еўра атрымалі бежанцы і рэпрэсаваныя за 5 месяцаў 2021 года.
  • Шэлтар у Вільні працаваў 3 месяцы для ўцекачоў пераследу, пражывала ў ім 17 чалавек.
  • Шэлтар у Беластоку працаваў 4 месяцы, 28 чалавек атрымалі часовае жыллё.
  • 150 беларусам аказана юрыдычная дапамога
  • 470 беларусам аказана візавая падтрымка.
  • 200 маці нашых герояў атрымалі кветкі да Дня маці.
  • Больш за 50 лекцый у 20 гарадах Беларусі прайшло па тэме «Самакіраванне».
  • Больш за 500 чалавек прайшлі навучанне па праграмах Фонда.
2020 год
  • 23 640 еўра выплачана 77 валанцёрам.
  • 9320 еўра атрымалі семʼі 31 палітвязня.
  • Пасылкі на 250 еўра былі адпраўлены палітвязням.
  • Адкрыты шэлтэры для палітычных бежанцаў у Польшчы і Літве.
РАЗАМ МЫ МОЖАМ БОЛЬШ! ПАДТРЫМАЙЦЕ БЕЛАРУСАЎ Ў БАРАЦЬБЕ ЗА ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА!
Будзь у курсе падзей: