Праекты фонду "Краіна для Жыцця" - гэта няпростая праца ў цяперашніх зменлівых абставінах, калі з-за рэпрэсій нельга адкрыта рабіць тое, што хочацца. Таму ў паўпадпольных умовах мы робім тое, што можам.
Наша мэта заключаецца ў дапамозе тым, каму гэта асабліва неабходна. Каманда Фонду імкнецца да пабудовы новай Беларусі, краіны, якая абавязкова будзе свабоднай.
Менавіта таму мы працуем над навучальнымі праектамі, якія стануць моцным падмуркам для будучай краіны для жыцця. Мы падтрымліваем дзяцей і сем'і палітвязняў, салідарызуючыся з найбольш пацярпелымі беларусамі. Мы аказваем дапамогу бежанцам з Украіны, рэагуючы на тое, што адбываецца на нашых межах тут і цяпер.
Падтрымаць