Усяго палітзняволеных
1 6 6 4
Асобаў
Фонд "Краіна для Жыцця"
створаны для дапамогі беларускім палітвязням і дзейнасці па пабудове дэмакратычнага грамадства і дзяржавы
Місія Фонду:
У 2020 годзе народ Беларусі зрабіў выбар на карысць дэмакратыі і сапраўднага народаўладдзя, адрынуўшы хлусню і дыктатуру. Адказам на гэта нам усім былі рэпрэсіі.

Сотні тысяч беларусаў сёння пакінулі краіну, дзясяткі тысяч прайшлі праз катаванні і здзекі ў ізалятарах, больш за тысячу знаходзяцца ў зняволенні па палітычных матывах. Больш за дзясятак чалавек загінулі з-за дзеянняў сілавікоў.

Сёння наш Фонд стаіць на пярэднім краі барацьбы з дыктатурай і аказвае дапамогу беларускім палітвязням.

Місія фонду "Краіна для Жыцця" заключаецца ў тым, каб наша праца ў канчатковым выніку стала неактуальнай- усе палітычныя зняволеныя выйшлі на волю, людзі што з'ехалі з-за рэпрэсій - змаглі вярнуцца дадому, а ў Беларусі ўсталяваўся дэмакратычны рэжым.

Але пакуль ёсць палітвязні, пакуль знаходзіцца за кратамі ініцыятар стварэння нашага Фонду Сяргей Ціханоўскі, асуджаны на 18 гадоў пазбаўлення волі, мы не можам спыніць нашу дзейнасць.

Вынікі года ў лічбах
  • 216 747 еўра выплачана сем'ям палітвязняў
  • 87 751 еўра перакладзены беларускім валанцёрам і актывістам
  • 150 беларусам аказана юрыдычная дапамога
  • 470 беларусам аказана візавая падтрымка
  • 221 дзіця атрымала падарункі да Новага года
  • больш за 140 дзяцей палітвязняў сабраны ў школу
  • больш за 200 маці нашых герояў атрымалі кветкі да Дня маці
  • больш за 500 чалавек прайшлі навучанне па праграмах Фонду

РАЗАМ МЫ МОЖАМ БОЛЬШ! ПАДТРЫМАЙЦЕ БЕЛАРУСАЎ Ў БАРАЦЬБЕ ЗА ДЭМАКРАТЫЮ!
Будзь у курсе падзей: