Праект прадугледжвае аднаразовую дапамогу палітвязням, якія падвергліся крымінальнаму пераследу ў сувязі з іх грамадзянскай пазіцыяй.
Хто можа прэтэндаваць на дапамогу?
У рамках праграмы аказваецца дапамога сем'ям палітычных зняволеных, якія адбываюць пакаранне звязанае з пазбаўленнем волі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У якасці апліканта можа выступаць сваяк палітычнага зняволенага.
Якая дапамога аказваецца?
Дапамога ў рамках гэтай праграмы аказваецца аднаразова ў памеры 300 еўра.
Як падаць заяўку?
Для таго каб звярнуцца па дапамогу неабходна запоўніць форму, якая змяшчае наступныя дадзеныя:
Ці бяспечна пакідаць інфармацыю?
Мы вельмі сур'ёзна ставімся да бяспекі вашых асабістых дадзеных і разумеем ўсе рызыкі якія звязаны з іх уцечкай, таму ўся інфармацыя захоўваецца на спецыяльных абароненых серверах і выдаляецца пасля прыняцця рашэння.
Як хутка прымаецца рашэнне?
На працягу 7 дзён пасля накіравання звароту з Вамі звяжацца валанцёр, і ў выпадку калі ваша заяўка адпавядае ўсім фармальным крытэрам, на працягу 1 каляндарнага месяца будзе прынята рашэнне аб прадастаўленні дапамогі.
Якая дапамога НЕ аказваецца ў рамках праекта?
У рамках праекта мы не аказваем дапамогі ў выплаце па крэдытах і растэрміноўцы, арэндзе жылля і ўсім тратам звязаным з гэтым, а таксама пагашэнні грамадзянскіх пазоваў. У астатнім мы не абмяжоўваем атрымальнікаў дапамогі ў магчымасці распараджацца грашовымі сродкамі на свой погляд, калі гэта не звязана з парушэннем заканадаўства.
Фонд «Краіна для Жыцця» праводзіць акцыі ў падтрымку сем'яў палітвязняў і дзяцей (падарункі да дня абароны дзяцей, збор дзіцяці палітвязня ў школу, кветкі да дня маці). Сёння працуем над праграмай салідарнасці «Сябар сям'і». Мэта ўсіх гэтых дзеянняў - падтрымка сем'яў нашых герояў і праява салідарнасці беларусамі усяго свету і людзьмі добрай волі.
Падтрымаць сем'і палітвязняў вы можаце тут. Толькі разам, падтрымліваючы адзін аднаго ў гэты складаны час, мы з усім справімся.

- Матэрыяльная дапамога сем'ям палітвязняў
- Інфармацыйная падтрымка сем'яў палітвязняў
Дапамога ў рамках гэтай праграмы аказваецца аднаразова ў памеры 300 еўра.
Як падаць заяўку?
Для таго каб звярнуцца па дапамогу неабходна запоўніць форму, якая змяшчае наступныя дадзеныя:
- Прозвішча, імя заяўніка
- Telegram
- Ступень сваяцтва
- Прозвішча, імя палітвязня
- Дата нараджэння
- Артыкул абвінавачвання
- Статус палітвязня
- Агульны стан
- Зварот у іншыя фонды
- Згода даваць справаздачу па фінансавых выдатках у рамках выдзеленай матэрыяльнай дапамогі (прадастаўленне адпаведных дакументаў)