Жаночы клуб падтрымкі і іншыя актыўнасці па аднаўленні для мам
Пры засяленні ў шэлтэр мы падпісваем з вамі дамову, дзе прапісваем тэрмін знаходжання, правы і абавязкі пры знаходжанні ў шэлтэры. Мы ствараем прыемнае асяроддзе пражывання, дзе няма месца агрэсіі, негатыву, алкаголю і іншым рэчам, якія могуць неспрыяльна ўплываць на жыхароў дома.
Дадзены праект разлічаны на 12 месяцаў, але тэрмін можа мяняцца ў залежнасці ад таго, што адбываецца вакол.
Калі вы хочаце падтрымаць працу шэлтэра можаце зрабіць гэта праз
патрэон.
Таксама запрашаем валанцёраў, актыўных людзей, якія маглі падзяліцца сваімі ведамі альбо майстар-класамі з жыхарамі нашага дома.