Фонд “Страна для Жыцця” аказвае юрыдычную дапамогу беларусам у межах праекту “Юрыст на сувязі”. Нашы спецыялісты садзейнічаюць тым, хто звярнуўся па дапамогу. Гэты праект створаны з мэтай падтрымкі беларусаў па прававых пытаннях.
Хто можа звярнуцца па дапамогу?
- Сваякі палітычных зняволеных, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі
- Рэпрэсаваныя беларусы, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі
- Супрацоўнікі недзяржаўных арганізацый і ўдзельнікі грамадскіх ініцыятываў, што падзяляяюць дэмакратычныя прынцыпы, з’яўляюцца прыхільнікамі канцэпцыі правоў чалавека і гендарнай роўнасці, па прававых пытаннях, якія датычацца дзейнасці на тэрыторыі Беларусі
Па якіх пытаннях нашы спецыялісты могуць пракансультаваць?
- Працоўнае права
- Адміністратыўнае права
- Грамадзянскае права
- Жыллёвае права
- Гаспадарчае права
- Права сацыяльнага забеспячэння
У праекце прымаюць удзел спецыялісты, якія маюць шматгадовы досвед працы па гэтых накірунках. Яны валодаюць необходнай экспертызай і гатовы дапамагаць тым, каму гэта неабходна.
Нашы спецыялісты могуць дапамагчы праз пярвічную кансультацыю, падрыхтоўку дакументаў (заяваў, скаргаў і г.д.) для дзяржаўных установаў і розных арганізацый, а таксама праз распрацоўку інструкцый у кожным канкрэтным выпадку для абароны вашых правоў.