Сябры, усе мы ведаем, што самы просты і дзейсны спосаб падтрымкі палітвязняў - лісты.
Таму працягваем пісаць, пісаць і пісаць. На жаль, дрэнныя людзі ўсё часцей не прапускаюць нашы лісты салідарнасці. З-за гэтага мы перайшлі на паштоўкі, ну а цяпер самы час успомніць і пра адпраўку тэлеграм.
Зрабіць гэта прасцей простага! Можна адправіць тэлеграму з бліжэйшага паштовага аддзялення, або нават не выходзячы з дому, патэлефанаваўшы на гарадскі нумар 166 (з 07.00 да 22.00). У адрозненні ад лістоў, тэлеграмы даходзяць вельмі хутка, што важна пры віншаванні з днём нараджэння, напрыклад.
Калі вы хочаце, каб вязень ведаў, хто менавіта адправіў вестку, то абавязкова падпішыцеся ў самім тэксце тэлеграмы і следам адпраўляйце лісты!
Падтрымаць сем'і палітвязняў тут.