Кампенсацыя медычных выдаткаў

Праект прадугледжвае дапамогу палітвязням і іх родным, якія маюць сур'ёзныя захворванні і патрабуюць медычнага лячэння і догляду.


Сёння ў турмах рэжым Лукашэнкі трымае больш за 1 600 палітвязняў. Многія з іх пакутуюць на захворванні, якія патрабуюць сістэматычнага лячэння.

Ва ўмовах зняволення людзі пазбаўленыя медычнага догляду або атрымліваюць яго ў недастатковым абʼёме. Як вынік, стан здароўя палітвязняў пагаршаецца.

Ад няспыннага стрэсу, ціску з боку сілавікоў і трывогі за блізкіх пакутуюць таксама родныя палітвязняў. Вядомыя выпадкі абвастрэння ў іх сурʼёзных хранічных захворванняў ці зʼяўленне новых хваробаў.

Фонд «Краіна для Жыцця» ажыццяўляе праграму, якая дазваляе кампенсаваць палітвязням і іх сваякам выдаткі на медычную дапамогу. Раней рэалізацыяй гэтага праекту займалася дабрачынная арганізацыя «Littowin LIONS CLUB». Мы прымаем у яе эстафету і працягваем праграму дапамогі палітвязням і іх блізкім.

Фонд «Краіна для Жыцця» па выніках Марафона салідарнасці «Нам не ўсё адно!» атрымаў грашовыя сродкі ў памеры 15 000 еўраў і гатовы дапамагчы вам.

Хто можа атрымаць дапамогу?
  • Палітвязні і члены іх семʼяў.

Як атрымаць дапамогу?
  • Карэктна запоўніце форму і прымацуеце неабходныя дакументы.

Калі чакаць адказу?
  • Пакіньце запыт у форме на нашым сайце і з вамі звяжуцца на працягу 7 дзён з моманту звароту.
Як можна падтрымаць праект?
  • Падзяліцца гэтай інфармацыяй з тымі, каму яна можа быць неабходна.
  • Падтрымаць семʼі палітвязняў (вядома, калі гэта бяспечна для вас).

Дыктатарскі рэжым Лукашэнкі рана ці позна абрынецца. Давайце разам дапаможам захаваць здароўе і жыцці палітвязняў і іх родных. Усім нам трэба будаваць новую Беларусь разам.