Сёння ў турмах рэжым Лукашэнкі трымае больш за 1 600 палітвязняў. Многія з іх пакутуюць на захворванні, якія патрабуюць сістэматычнага лячэння.
Ва ўмовах зняволення людзі пазбаўленыя медычнага догляду або атрымліваюць яго ў недастатковым абʼёме. Як вынік, стан здароўя палітвязняў пагаршаецца.
Ад няспыннага стрэсу, ціску з боку сілавікоў і трывогі за блізкіх пакутуюць таксама родныя палітвязняў. Вядомыя выпадкі абвастрэння ў іх сурʼёзных хранічных захворванняў ці зʼяўленне новых хваробаў.
Фонд «Краіна для Жыцця» ажыццяўляе праграму, якая дазваляе кампенсаваць палітвязням і іх сваякам выдаткі на медычную дапамогу. Раней рэалізацыяй гэтага праекту займалася дабрачынная арганізацыя «Littowin LIONS CLUB». Мы прымаем у яе эстафету і працягваем праграму дапамогі палітвязням і іх блізкім.
Фонд «Краіна для Жыцця» па выніках Марафона салідарнасці «Нам не ўсё адно!» атрымаў грашовыя сродкі ў памеры 15 000 еўраў і гатовы дапамагчы вам.
Хто можа атрымаць дапамогу?
Як атрымаць дапамогу?
Калі чакаць адказу?
Дыктатарскі рэжым Лукашэнкі рана ці позна абрынецца. Давайце разам дапаможам захаваць здароўе і жыцці палітвязняў і іх родных. Усім нам трэба будаваць новую Беларусь разам.

- Палітвязні і члены іх семʼяў.
Як атрымаць дапамогу?
- Карэктна запоўніце форму і прымацуеце неабходныя дакументы.
Калі чакаць адказу?
- Пакіньце запыт у форме на нашым сайце і з вамі звяжуцца на працягу 7 дзён з моманту звароту.
- Падзяліцца гэтай інфармацыяй з тымі, каму яна можа быць неабходна.
- Падтрымаць семʼі палітвязняў (вядома, калі гэта бяспечна для вас).