Як перадаць прывітанне палітвязню па радыё. Падрабязная інструкцыя.
Сябры, з'яўляецца ўсё больш навін аб тым, што ў розных СІЗА і ПК праблемы з лістамі і паступленнем карэспандэнцыі. І пра тое, што кожны дзень з 6.00 да 22.00 палітвязні вымушаныя слухаць Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё.
Таму мы прапануем новы фармат: перадаць прывітанне па радыё! Ніхто не забароніць вам адправіць паведамленне «Сяргею, які зараз праездам у Жодзіна» ці «ютуберу Кабанчыку, які гасцюе ў Магілёве». Будзьце разумнейшыя, не пішыце ў лоб. Каму трэба, той зразумее.
Адпраўляйце смску на кароткі нумар 1062. У адказ вы атрымаеце апавяшчэнне аб тым, што паведамленне прынята да апрацоўкі. Кошт аднаго SMS-паведамлення (без уліку падаткаў) на нумар 1062: A1 – 1 рубель life – 1,14 рубля МТС – 1,05 рубля.
Шліце прывітанні, віншуйце з днём нараджэння, дзяліцеся дабром!
Падтрымаць палітвязняў можна ТУТ.

Зрабіць гэта прасцей простага!