Перадай прывітанне палітвязню па радыё

Як перадаць прывітанне палітвязню па радыё. Падрабязная інструкцыя.

Сябры, з'яўляецца ўсё больш навін аб тым, што ў розных СІЗА і ПК праблемы з лістамі і паступленнем карэспандэнцыі. І пра тое, што кожны дзень з 6.00 да 22.00 палітвязні вымушаныя слухаць Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё.

Таму мы прапануем новы фармат: перадаць прывітанне па радыё! Ніхто не забароніць вам адправіць паведамленне «Сяргею, які зараз праездам у Жодзіна» ці «ютуберу Кабанчыку, які гасцюе ў Магілёве».  Будзьце разумнейшыя, не пішыце ў лоб.  Каму трэба, той зразумее.


Зрабіць гэта прасцей простага!


Адпраўляйце смску на кароткі нумар 1062. У адказ вы атрымаеце апавяшчэнне аб тым, што паведамленне прынята да апрацоўкі. Кошт аднаго SMS-паведамлення (без уліку падаткаў) на нумар 1062: A1 – 1 рубель life – 1,14 рубля МТС – 1,05 рубля.

Шліце прывітанні, віншуйце з днём нараджэння, дзяліцеся дабром!

Падтрымаць палітвязняў можна ТУТ.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям