Працягваецца абмежаванне правоў беларуса Сяргея Ерамеева, якога расейскія сілавікі падазраюць у падрывае цягнікоў на БАМе.
Ерамеева ўтрымліваюць у СІЗА Лефортава ў Макскве без сувязі з адвакатам. Гэта тлумачаць дзіўным чынам - нібыта неабходнасцю дазволу з боку следчага (што не адпавядае расейскім законам). Пры гэтым імя следчага не называюць.
А таксама не прадастаўляюць дакументы, у якіх можа быць імя следчага - напрыклад, крымінальную справу. Гэта тлумачаць адсутнасцю дамовы адваката са сваякамі падазраванага. Але і гэта няпраўда, бо наняць адваката можа любы чалавек, не абавязкова сваяк абвінавачанага.
Урэшце рэшт аказваецца: каб атрымаць справу, патрэбен дазвол следчага, імя якога ёсць толькі ў дакументах справы. Створана замкнёнае кола, мэта якога - прымусіць чалавека ў ізаляцыі прызнаць сваю віну.
У справах іншых абвінавачаных у дыверсіях у Расеі назіралася такая самая тэндэнцыя - незалежных адвакатаў да іх не пускалі. Беларускія праваабаронцы будуць спрабаваць іншыя шляхі.