Нашы прынцыпы

Наш фонд у сваёй працы прытрымліваецца прынцыпаў максімальнай празрыстасці, палітыкі прыватнасці, строгай справаздачнасці перад донарамі.


У кожным аспекце дзейнасці мы выступаем за празрыстасьць і падсправаздачнасць, якая выходзіць за рамкі мінімальных патрабаванняў, што прад'яўляюцца заканадаўствам. Таму, мы гарантуем захаванне наступных прынцыпаў у сваёй працы:

Празрыстасць

Мы гарантуем цалкам празрыстую працу фонду, каб нашы донары бачылі вынік сваіх ахвяраванняў. У спіс нашых гарантый ўваходзяць:
  • штотыднёвая публікацыя ключавых фінансавых паказчыкаў дзейнасці фонду, такіх як сабраныя ахвяраванні і выплачаныя гранты, фактычныя суадносіны выплачаных грантаў і выдаткаў на падтрыманне жыццядзейнасці фонду, выдаткі на фандрайзінг, размеркаванне выплачаных грантаў паміж нашымі праграмамі, колькасць пададзеных і задаволеных заявак, колькасць валанцёраў і фактычны час, які займае апрацоўку заяўкі;
  • публікацыя выразных і зразумелых крытэраў, якімі мы абавязуемся кіравацца пры прыняцці рашэнняў аб дапамозе ў кожным канкрэтным выпадку.

Падсправаздачнасць

Мы гарантуем нашым донарам магчымасць атрымліваць справаздачы аб усіх сабраных сродках з дакументальным пацвярджэннем выдаткаў у поўнай адпаведнасці з нашымі мэтамі. Мы абавязуемся штогод праходзіць аўдытарскую праверку паважанымі аўдытарскімі кампаніямі. А заключэнне аб праверцы будзе апублікавана на сайце фонду.

Палітыка прыватнасці для донараў
  • мы абавязуемся не друкаваць, не прадаваць, перадаваць або абменьваць імёны або асабістую інфармацыю нашых донараў якой-небудзь іншай арганізацыі.
  • мы абавязуемся ўжываць усе даступныя нам метады для захавання асабістых дадзеных донараў у бяспецы, і недапушчэння таго, каб яны трапілі ў структуры, што падпарадкоўваюцца былому прэзідэнту Беларусі.
  • выключна з дазволу донараў і па асобнай пісьмовай згодзе, мы можам апублікаваць імя або ініцыялы донараў, або назву іх кампаніі, або лагатып з сумай ахвяраванні або без, у спецыяльным раздзеле нашага сайта, прысвечанага ўдзячнасці нашым донарам.
  • у выпадку апрацоўкі ахвяраванняў праз іншага пастаўшчыка паслуг, інфармацыя нашых ахвярадаўцаў будзе выкарыстоўвацца толькі для мэт, неабходных для апрацоўкі ахвяраванняў.
  • гэтыя прынцыпы прымяняюцца да ўсёй інфармацыі, якую атрымлівае фонд, як анлайн, так і афлайн, а таксама на любыя электронныя, пісьмовыя або вусныя паведамленні.
 

Палітыка прыватнасці для атрымальнікаў дапамогі

  • мы гарантуем невыдаванне асабістай інфармацыі, атрыманай ад людзей, якія звяртаюцца па дапамогу без іх асобнага дазволу.
  • у выпадку зацвярджэння заяўкі і выплаты гранта, мінімальны аб'ём асабістай інфармацыі, неабходны для ажыццяўлення выплаты, можа быць перададзены іншаму пастаўшчыку плацёжных / фінансавых паслуг, у залежнасці ад тыпу плацяжу.
  • мы абавязуемся ўжываць усе даступныя нам метады для захавання асабістых дадзеных просьбітаў і атрымальнікаў дапамогі ў бяспецы, і недапушчэння таго, какб яны трапілі ў структуры, якія падпарадкоўваюцца былому прэзідэнту Беларусі.
  • акрамя іншых відавочных механізмаў, мы выкарыстоўваем кампартменталізацыю інфармацыі як механізм кібербяспекі фонду. Інфармацыя, атрыманая намі ад просьбітаў з мэтай верыфікацыі, не распаўсюджваецца без неабходнасці ўнутры нашай арганізацыі, і нават тады толькі ў аб'ёме, неабходным для супрацоўніка, які выконвае пэўную задачу.
 

Палітыка канфлікту інтарэсаў

Чальцы апякунскага савета, нашы дырэктары і валанцёры абавязаны самаўстараніцца ад вырашэння пытанняў, у якіх матэрыяльна зацікаўлены яны самі (прама ці ўскосна), альбо іх партнёры, сябры, родныя ці сваякі.


Праграма абароны асоб, якія інфармуюць аб парушэннях

Любы з нашых супрацоўнікаў або валанцёраў можа скарыстацца механізмам для канфідэнцыйнага паведамлення Апякунскай радзе аб падазрэнні ў парушэнні якой-небудзь палітыкі ці заканадаўства, напрыклад неабгрунтаваных выплат, закупаў у афіляваных структур і гэтак далей, і гэты зварот будзе бесстаронне разгледжаны на пасяджэнні апякунскага савета. У выпадку, калі такая скарга не можа быць паведамлена ананімна, апякунскі савет гарантуе адсутнасць наступстваў для супрацоўніка пры любым зыходзе разгляду.


Структура

Наш апякунскі савет складаецца з людзей з бездакорнай рэпутацыяй, а нашы механізмы выключаюць магчымасць неправамерных дзеянняў. Тым не менш, падчас штогадовага незалежнага аўдыту, мы прызначаем камітэт па наглядзе за аўдытам, мэтай якога з'яўляецца атрыманне аўдытарамі ўсёй неабходнай інфармацыі і інкарпаравання рэкамендацый аўдытараў ў нашы працэсы.

Аперацыйныя выдаткі на функцыянаванне і падтрыманне жыццядзейнасці фонду не перавышаюць, паводле статуту, 20% фінансавых паступленняў. Дадзеныя выдаткі і іх структура таксама праходзяць штогадовы аўдыт. Кіраўніцтва фонду і апякунскі савет штомесяц, не пазней 15 дня, наступнага за справаздачным месяцам, атрымліваюць справаздачу ад кіраўнікоў кірункаў і праектаў па падсправаздачных сумах, накіраваных на іх фінансаванне.
Итоги работы фонда для жизни
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду


Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям