ПАРТНЁРСКАЯ ПРАГРАМА «BYSOL ВЫЗВАЛЕНЫЯ»
Сябры, каманда фонду «Краіна для Жыцця», шукае магчымасці дапамогі палітвязням і іхнім сем'ям. Адна з такіх магчымасцей праграма BYSOL-вызваленыя (рэалізуецца фондам BYSOL сумесна з ініцыятывай BY_help).Мы лічым вельмі важным сёння аб'яднаць нашы намаганні з арганізацыямі, якія падтрымліваюць палітвязняў, якія вызваліліся.
Для каго гэтая праграма?
Для былых вязняў рэжыму
Вызваленыя атрымаюць комплексную падтрымку, у залежнасці ад таго, што ім неабходна:
▪️разавую выплату (на першыя патрэбы, вітаміны і г.д.)
▪️медыцынскую і псіхалагічную дапамогу
▪️падтрымку ў перанавучанні
▪️візавую і іншую падтрымку
Праграма падтрымкі вызваленых рэалізуецца сумесна з кампаніямі BYSOL і BY_help.
Хто можа прэтэндаваць на ўдзел у праграме?
Нескладаную анлайн-заяўку запоўніць могуць тыя, хто знаходзіўся ў зняволенні больш за тры месяцы, (СІЗА, хімія з накіраваннем, калонія або турма). Для атрымання падтрымкі важна прадаставіць дакладную і поўную інфармацыю.