Фонд «Краіна для Жыцця» сумесна з ініцыятывай «АПІРА» рэалізуе праект інфармацыйнай бяспекі - «Лічбавая апора: бяспека разам».
Рэжым Лукашэнкі працягвае тактыку тэрору і запалохвання. Не праходзіць і дня, каб у навінах не зʼявілася інфармацыя аб чарговых затрыманнях, а рэсурсы карнікаў не размясцілі б відэа з выбітымі пад пагрозамі і катаваннямі «прызнаннямі» беларусаў. Вельмі часта нагодай для затрымання і наступных зневажэнняў становіцца змесціва тэлефона ці кампʼютара, у якіх засталіся падпіскі на «экстрэмісцкімі» рэсурсы ці фатаграфіі з мітынгаў салідарнасці.
Усё гэта наглядна дэманструе важнасць інфармацыйнай бяспекі. Чысты тэлефон ці кампʼютар не засцерагуць вас ад цікавасці са боку карнікаў, але ў той жа час могуць істотна змякчыць наступствы іх візіту.
Чым мы можам дапамагчы?
Канал для сувязі ў Telegram: @tech_rescuer1.
Памятайце пра інфармацыйную бяспеку, беражыце сябе і сваіх блізкіх.

- Ачыстка і настройка бяспечнага Telegram
- Ачыстка гісторыі праглядаў і іншых дзеянняў на YouTube
- Ачыстка Google
- Праверка хмарных сховішчаў / адключэнне сінхранізацыі
- Ачыстка Facebook, Instagram, Signal і інш
- Усталяванне VPN
- Надзейнае выдаленне файлаў з тэлефона (навучаем, як выдаляць, каб іх немагчыма было аднавіць)
- Ачыстка гісторыі браўзэраў - адказы на дадатковыя пытанні па вашай бяспецы