Праграма салідарнасці «Сябар сям'і»
Сябры, фонд «Краіна для Жыцця» працягвае шукаць варыянты падтрымкі палітвязняў ва ўмовах нарастаючых рэпрэсій, сыходу беларускай позвы з стужак навінаў свету і як следства, памяншэння колькасці і памеру донатаў. Праграма салідарнасці «Сябар сям'і» - гэта працяг праекта дапамогі па матэрыяльнай падтрымцы сем'яў палітвязняў.У чым сутнасць праекту?
Фонд ажыццяўляе разавыя выплаты сям'і палітвязня. Пасля гэтага на месца гэтай сям'і бярэцца наступная з ужо сфарміраванай чаргі.
Але што рабіць першай сям'і? Яна працягвае мець патрэбу ў падтрымцы, таму што блізкія па-ранейшаму знаходзяцца ў зняволенні ў рэжыма. Вось у такім выпадку і патрэбная праграма салідарнасці «Сябар сям'і».
Сябар сям'і - гэта чалавек, або арганізацыя з любой часткі свету, які хоча дапамагчы сям'і палітвязняў. Пры гэтым у яго няма кантактаў гэтых людзей, ці ёсць складанасці ў пераводзе грошай з-за мяжы ў Беларусь. У гэтым выпадку Сябар сям'і бярэ пад сваю фінансавую апеку сям'ю з нашага спісу на любы перыяд часу, ці аказвае ёй разавую матэрыяльную падтрымку праз Фонд.
Сябар сям'і заключае
з Фондам дамову.
з Фондам дамову.
Пералічвае сродкі
на рахунак Фонду.
на рахунак Фонду.
Фонд, як выканаўца,
бяспечным спосабам
пераводзіць гэтыя сродкі сям'і палітвязня.
бяспечным спосабам
пераводзіць гэтыя сродкі сям'і палітвязня.
Фонд дае справаздачу
Сябру сям'і
Сябру сям'і
Стать сябрам сям'і
Фонд і Сябар сям'і складаюць абавязковую дамову тэрмінам на 10 гадоў аб невыдаванні асабістых дадзеных і любой іншай інфармацыі, атрыманай у рамках праграмы салідарнасці "Сябар сям'і".
Важна. Усе Сябры сям'і праходзяць абавязковую верыфікацыю. Мы жадаем стварыць максімальна бяспечную, адчыненую і зручную сістэму аказання дапамогі.
Калі вы гатовыя стаць Сябрам сям'і - калі ласка, запоўніце дадзеную форму. Калі ў вас узніклі нейкія пытанні - напішыце нам на пошту, мы абавязкова растлумачым і ўдакладнім любыя моманты. А яшчэ дапаможам вам абраць сям'ю і будзем суправаджаць цягам усяго перыяду аказання дапамогі.
Мы дзякуем вам. Вы - неверагодныя.
Стать Сябрам сям'і