Фонд «Краіна для Жыцця» рэалізуе праект дапамогі беларусам Літвы.
Літва стала адным з напрамкаў маштабнай міграцыі беларусаў, якія баяцца за сваю бяспеку на радзіме. Згодна са Святланай Ціханоўскай, у гэтую краіну Балтыі пасля жніўня 2020 года прыбылі каля 70 тысяч нашых суайчыннікаў. Іх колькасць расце.
Беларусы Літвы, вы можаце звярнуцца ў наш Фонд па кансультацыю па пытаннях легалізацыі. Гэтая кансультацыя абсалютна бясплатная. Яна дасць вам магчымасць пазбегнуць шматлікіх памылак і марнавання часу на іх выпраўленне.
Па якіх пытаннях мы кансультуем?
Калі вы былі змушаныя эміграваць у Літву ў сувязі з пераследам ці пагрозай пераследу ў Беларусі па палітычных матывах і ў вас ёсць пытанні па легалізацыі – звяжыцеся з намі праз Telegram –@strunufund_nigris_bo.
Адаптацыя і добраўпарадкаванне на новым месцы ў новай краіне могуць быць цяжкімі. Мы, па-магчымасці, паспрабуем аблегчыць іх.

- Дапамога з выбарам працэдуры легалізацыі
- Інфармацыя аб правах і абавязках, у залежнасці ад статусу
- Тлумачэнне працэдур, звязаных з падачай заявы аб прадстаўленні міжнароднай абароны
- Прадстаўленне кантактаў і рэсурсаў для атрымання дадатковай інфармацыі і дапамогі