- мы гарантуем невыдаванне асабістай інфармацыі, атрыманай ад людзей, якія звяртаюцца па дапамогу, без іх асобнага дазволу;
- у выпадку зацвярджэння заяўкі і выплаты гранта, мінімальны аб'ём асабістай інфармацыі, неабходны для ажыццяўлення выплаты можа быць перададзены іншаму пастаўшчыку плацёжных / фінансавых паслуг, у залежнасці ад тыпу плацяжу;
- мы абавязуемся ўжываць усе даступныя нам метады для захавання ў бяспецы асабістых дадзеных прасіцеляў і атрымальнікаў дапамогі і недапушчэння таго, каб гэтая інфармацыя трапіла ў структуры, якія падпарадкоўваюцца былому прэзідэнту Беларусі;
- акрамя іншых відавочных механізмаў, мы выкарыстоўваем кампартменталізацыю інфармацыі як механізм кібербяспекі фонду. Інфармацыя, атрыманая намі ад прасіцеляў з мэтай верыфікацыі, не распаўсюджваецца без неабходнасці ўнутры нашай арганізацыі, і нават тады толькі ў аб'ёме, неабходным для супрацоўніка, які выконвае пэўную задачу.
- Галоўная
- Прынцыпы Фонду
- Палітыка прыватнасці для атрымальнікаў дапамогі