12 жніўня 2020 года чорны дзень у гісторыі нашай краіны. У выніку самавольства сілавікоў (як былых, так і цяперашніх) загінулі адразу чатыры беларуса.
28-гадовы Мікіта Крыўцоў знік раніцай 12 жніўня 2020 года па дарозе на працу. Яго цела было знойдзена ў лесе праз 10 дзён. Што з ім адбывалася ўвесь гэты час, і калі менавіта ён памёр - невядома. СК заявіў пра самагубства. Родныя і блізкія ў гэта не вераць. 9 жніўня Мікіта быў у Маладзечне і выступаў супраць несправядлівага падліку галасоў. Магчыма, тады ён і трапіў у поле зроку сілавікоў.
50-гадовы Генадзь Кісель паспрачаўся пра палітыку з ваенным пенсіянерам Леанідам Штайдам у сацсетках. Штайда дамагаўся асабістай гутаркі, але Кісель адмовіўся. 12 жніўня яны выпадкова сустрэліся ў Салігорску. Зыход жудасны. Генадзь Кісель быў забіты ўдарам у шыю садовымі нажніцамі. Яго кат, вартаўнік упраўлення КДБ Штайда атрымаў 10 гадоў калоніі. Для параўнання, Віктар Бабарыка асуджаны на 14 гадоў турмы.
25-гадовы Аляксандр Віхор памёр у ноч на 12 жніўня ў рэанімацыі гомельскага шпіталя. Ён быў схоплены сілавікамі 9 жніўня, калі ішоў на сустрэчу з дзяўчынай. Пасля гэтага падпаў пад страшныя катаванні і збіццё ў аўтазаку і РАУС. Сведкі, знойдзеныя роднымі Аляксандра, пацвердзілі, што ў РАУС ён быў ужо без прытомнасці. У шпіталь яго прывезлі ўжо ў коме. Лекары не маглі нічым дапамагчы. Дзівіць цынізм следчых органаў, якія не толькі не распачалі крымінальную справу па факце смерці, але, насупраць, абвінавацілі Аляксандра Віхора ва ўжыванні наркотыкаў. Аналізы паказалі, што ў яго крыві не было забароненых рэчываў.
52-гадовы Аляксандр Будніцкі жыў у інтэрнаце на вуліцы Батанічнай. Знік 11 ці 12 жніўня. Трывогу забілі суседзі Аляксандра па інтэрнаце. Міліцыя традыцыйна не спяшалася з пошукамі, пры гэтым прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску Кацярына Гарлінская ў размове з TUT.by заявіла, што п'янага Будніцкага знайшлі позна ўвечары 11 жніўня ў скверы па вуліцы Берасцянскай. Затым ён зноў кудысьці знік (у інтэрнат не вяртаўся) і быў знойдзены мёртвым толькі 2 верасня каля гандлёвага цэнтра “Рыга”. Дзе ўвесь гэты час мог знаходзіцца Аляксандр Будніцкі, застаецца толькі здагадвацца.