Антон Сташэўскі - чалавек, які верыць у людзей

215 дзён за кратамі знаходзяцца валанцёры фонду «Краіна для Жыцця» Таццяна Астроўская, Антон Сташэўскі, Юлія Сырых. Яны там - таму што дапамагалі людзям, таму што ім не ўсё роўна. Мы жадаем падрабязней пазнаёміць вас з гэтымі выдатнымі людзьмі.

Сёння пра Антона Сташэўскага раскажуць яго сябры. Іх імёны зменены ў мэтах бяспекі.


Настасся: «Антон верыць, што ўсё было не дарма».

Антон першапачаткова быў шчыры, ідэйны. За два гады як я яго ведаю - абсалютна не змяніўся. Антон проста фантануе ідэямі. Ён першапачаткова мне казаў - давай я табе накідваю, а ты мяне спыняй, таму што не ўсе ідэі могуць быць жыццяздольнымі. Ён такі чалавек-запальнічка.

Антон любіць, калі ўсе навокал шчаслівыя і задаволеныя.

У побыце ён непатрабавальны. Можа пацярпець, сапраўдны мужчына. Ён вельмі гаспадарлівы. Вельмі кахае дзяцей і заўсёды клапаціўся пра жонку. Калі хто з дзетак хварэе, заўсёды стараўся максімальна Олю разгрузіць і ў паліклініку схадзіць, і на кружок адвесці. Нейкія працэдуры, заняткі – гэта ўсё рабіў Антон.

Антон мне вельмі дапамагаў у Беларусі... Заўсёды дапаможа парадай, дзесьці выслухае, дзесьці развесяліць. Стымуляваў мяне да пахудання. Я папраўлялася на нервовай глебе. А потым мяне пасадзілі ў турму ў Жодзіна, я там пасядзела ў карцэры на галадоўцы і выйшла стройная і прыгожая (смяецца). Я выйшла і сказала: "Толькі паспрабуй, Антон, яшчэ раз сказаць, што мне трэба худнець".

Антон у турме, таму што ён годны, сумленны, смелы чалавек, які шчыра кахае сваю краіну, сваіх дзяцей, клапоціцца аб агульным дабрабыце.

Калі людзі не дапамогуць, ён выйдзе не раней як праз 8 гадоў. Калі ніхто не прачнецца і мы ўсе разам не распачнем нейкія дзеянні... Напрыклад, забастоўка вельмі добры варыянт - агульнанацыянальная і бестэрміновая.

Самы дзейсны спосаб як яго можна падтрымаць - гэта лісты, але на жаль, яму іх не аддаюць. Ад жонкі і бацькоў ён нават не заўсёды іх атрымлівае. Я пішу лісты, але ніводны з іх да яго не патрапіў. Хаця апошнім разам я яго нават не падпісвала, але ўсё роўна не ўдалося нават ананімна прарвацца. Можна яшчэ матэрыяльна падтрымаць Антона. Пакласці грошай на яго рахунак на Валадарцы.

Яго жонка нядаўна хадзіла на спатканне, ён усім перадаваў вялізнае прывітанне. Верыць у нашу перамогу да гэтага часу і спадзяецца, што ўсё не дарма.

Уладзіслаў: «Антон у турме за дапамогу людзям».

 Антон для мяне быў сімвалам шчырай агульначалавечай дапамогі людзям, у якіх з'явіліся праблемы ў сувязі з іх грамадзянскай пазіцыяй і жаданнем выканання закону.

Антон - чалавек з палаючымі вачыма, верыў у людзей, укладваўся ў развіццё дапамогі. Класны бацька, у яго цёплыя адносіны ў сям'і, з жонкай.

У турме ён за сваю асноўную дзейнасьць, за дапамогу людзям.

Яму можна дапамагчы лістамі, няхай кожны, хто прачытае гэты матэрыял, напіша яму. Разам прарвем блакаду! Калі Антон выйдзе, мы пачнем будаваць новую краіну для жыцця!

Калі ласка, напішыце валанцёрам Фонда.

Таццяна Сяргееўна Астроўская, Антон Аляксандравіч Сташэўскі, Юлія Эдуардаўна Сырых: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.

А яшчэ мы заклікаем усіх беларусаў добрай волі да салідарнасці - дапамагайце тым, каму сёння асабліва цяжка. Рабіце гэта любым магчымым для вас спосабам.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям