Зміцер Канапелька быў арыштаваны 11 верасня 2020 года. Яго абвінавацілі па ч. 2 арт. 293 і ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса і асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі. Ягоная жонка Юлія разам з сынам тады ж пакінула Беларусь. Мы паразмаўлялі пра вайну ва Украіне, жыццё ў Літве і будучыню Беларусі.
- Раскажыце пра вашага мужа.
- Муж быў такі актыўны. Улетку 2020 года мы жылі асобна, таму што ён лічыў, што гэта небяспечна. Я з сынам была ў санаторыі, калі ўсё гэта адбывалася. Мужа затрымалі самага апошняга (у рамках справы аб лазерных указках), калі ён думаў, што ўжо нецікавы нікому. Яму прапаноўвалі некалькі разоў з'ехаць, а ён адмаўляўся і потым у адзін цудоўны дзень вырашыў, што ўсё спакойна - мы не бачыліся да таго моманту некалькі месяцаў. Ён жыў тады ў гатэлі «Вікторыя» і папрасіў правесці дзень з дзіцем. І якраз і ў гэты час яго прыйшлі арыштоўваць.
У мяне былі змешаныя пачуцці, калі яго арыштавалі. З аднаго боку гэта жахліва. З іншага боку адпала куча момантаў, калі за яго хвалюешся. Жудасна, што дзіця апынулася сведкам усяго гэтага.
- Як вы кантактуеце з мужам?
- Лісты сёння сышлі на другі план. Яны даходзілі, але я пісала праз лісты бел. Я адпраўляю фатаграфію дзіцяці, пару слоў. Цяпер ведаю, што ім забаранілі лісты. Можна толькі ад блізкіх людзей, сястры, напрыклад. Затое сталі магчымыя відэазванкі. Ён мне тэлефануе.
- Як даўно вы ў Вільні?
- Мы тут ужо паўтара гады. З верасня 2020. Прыехалі па гуманітарнай візе. З'яжджалі нават не з-за мужа, а з-за дзіцяці. Я хадзіла з ім усяго на адзін марш. Але ён быў такі лёсавызначальны. Я, дарэчы, супраць таго, каб умешваць дзяцей у палітыку, але гэта атрымалася выпадкова. Мне многія пісалі, што я вар'ятка-матуля. Я разумею іх. Гэта не нейкі піяр.
Пакуль мы былі на маршы першыя дзве гадзіны дзіця проста запомніла ўсе лозунгі. Ён крычаў з усімі. А потым мы адсталі ад першай калоны і апынуліся на пустым праспекце. Мы ўжо збіраліся ехаць дадому, калі дзіця стала выкрыкваць (лозунгі) - а іншыя людзі сталі адказваць. Ён вельмі здзівіўся і працягваў, і тут нас дагнала другая калона. Людзей было вельмі многа. Гера аказаўся ў пачатку калоны, ішоў, крычаў, за ім усё паўтаралі.
Яго здымалі, і гэтае відэа стала вірусным. Я зразумела, што трэба нешта рабіць, бо мне ўсе сябры патэлефанавалі. Потым са мной звязаліся з дзіцячага садку, цікавіліся калі мы да іх прыйдзем. Я адказала, што пакуль мы на лецішчы. А далей яны без мяне правялі бацькоўскі сход, на якім сказалі, што ва ўсе дашкольныя ўстановы даслалі гэтае відэа і просяць інфармацыю пра бацькоў.
Потым я ўбачыла тэлеграм-канал МатолькаДапамажы, у якім пісалася аб тым, што дадзена каманда разабрацца з бацькамі гэтага дзіцяці. Я адвезла Геру да сяброў. Сама пайшла ў бліжэйшую амбасаду - літоўскую, яна была каля майго дома. Там нікога не аказалася - толькі ахоўнік. Я паказала яму відэа з маршу, але ён сказаў, што нічога ня ведае. Я пайшла - потым ён мяне дагнаў. Паклікалі консула. Ён паглядзеў і сказаў: "Давайце дакументы". Мне паставілі візы адразу. Увогуле, мы з'ехалі ў панядзелак раніцай. А ўжо ў аўторак да маёй маці прыходзілі і нас шукалі.
- Як прайшла ваша адаптацыя ў Літве?
- Нармальна, таму што і я, і дзіця вельмі шмат падарожнічаем. Я ў Беларусі ўвесь час асабліва не жыла - у весь час ездзіла па бізнесе, падарожнічала. Я там, дзе мой дом. Канешне, мне чагосьці не хапае з таго, што было там. Але гэта ўсё лірыка. Без гэтага можна жыць. Мы ў бяспецы і гэта самае галоўнае. Тым больш я бачу, што пазбегла турмы. Дзіця было б у дзіцячым доме, бо тата ў турме. Так што я бясконца шчаслівая, што мы з'ехалі.
- Ці змянілася ў Літве стаўленне да беларусаў з пачаткам вайны ва Украіне?
- Моцна не змянілася. Хаця вось мяне нядаўна ў кавярні паслалі туды ж, куды і рускі карабель. Я прасіла зрабіць каву, чалавек не зразумеў як менавіта. Па-ангельску ён не размаўляў, а на расейскую мову была вось такая рэакцыя. Але я не крыўдую, разумею, што гэта эмоцыі. Бываюць людзі, якія грабуць усіх пад адзін грабянец.
Беларусы сёння ў вельмі складанай сітуацыі апынуліся - паміж молатам і кавадлам. Асабліва цяжка тым, хто зараз прыязджае. У мяне ёсць некалькі знаёмых, якія выехалі з-за палітычнага пераследу. І ў іх катастрофа. Іх усе дынамят, ім ніхто не дапамагае.
Я лічу, што ў Беларусі ў найбліжэйшыя 10 гадоў будзе небяспечным месцам, бо вельмі шмат з'ехала настаўнікаў, урачоў, кампетэнтных людзей. Яны зараз з'ехалі - у іх стрэс. Яны адаптуюцца. А потым пытанне, колькі чалавек будуць гатовы вярнуцца, калі перамога будзе наша. Колькі з іх будуць гатовы ехаць і паднімаць краіну з каленаў. Гэтыя пераезды - гэта нялёгкая справа. Узяць хаця б дзіцячы сад, школу.
Дзіця маё хадзіла па пляцоўках і плакала, што няма дзяцей рускамоўных. Цяпер ужо нармальна - ён ходзіць у рускамоўны дзіцячы сад. Я не бачу нейкай дыскрымінацыі. Хаця вось першая выхавальніца мне ўвесь час тэлефанавала і скардзілася, што Гера выказваецца на палітычныя тэмы. А ён казаў, што лукашэнка - бандыт. "А як ён можа так казаць, калі многія людзі за лукашэнку (у Літве)?". Я адказвала, што калі многія людзі за, пакажыце мне іх, я ім білет куплю ў Беларусь. Мы ж у свабоднай краіне. Калі ў яго такое меркаванне, няхай ён дзіцёнак спакойна выказвае. Яго бацьку арыштоўвалі ў яго на вачах.
- Ці ёсць у вас пачуццё віны за тое, што з беларускага боку ідуць войскі і падаюць ракеты на Украіну?
- У мяне ёсць толькі шкадаванне. Нас доўга селекцыйна вырошчвалі цярпіламі і такімі маўклівымі. Я б гэта параўнала з сытуацыяй у сям'і. Калі ёсць нейкі аўтарытарны бацька, які прымяняе жорсткія метады. Лукашэнка - гэта такі чалавек які здзекуецца, садыст. У 20-ым годзе наш народ дасягнуў нейкага паўналецця. Калі ўжо нічога не страшна. Велізарная памылка з боку лукашэнкі прымяняць старыя метады. Ён працягвае біць ужо дарослага чалавека. Страчаны кантакт.
Таму калі за нешта і адчуваць віну, то гэта за тое, што мы недзе закрылі вочы і бяздзейнічалі. Доўгі час не разумелі, што адбываецца. Але ці можна вінаваціць дзіця, што бацька яго з дзяцінства б'е? А потым гэты тата пайшоў і збіў суседзяў. Я не бачу тут нашай прамой віны, людзі былі супраць. Мы зрабілі што магчыма. Як дзеці, якія яшчэ недастаткова адужэлі, збеглі да суседкі, у іншую краіну.
- Чым скончыцца сітуацыя вайны для Беларусі?
- Няма ліха без дабра. Гэта шанец, зрынуўшы рэжым пуціна, перакуліць яшчэ і рэжым лукашэнкі, які знаходзіў падтрымку ў Расіі. Мы не павінны застацца ў баку. У Літве ў нас вялікая валанцёрская група, мы арганізоўваем аўтобусы. Два разы на тыдзень ездзяць валанцёры-хлопцы ва Украіну, адвозяць гуманітарную дапамогу. Я працую валанцёрам фонду Razam. Цяпер мы ладзім дабрачынныя канцэрты – зараз такі будзе 26 сакавіка. Выступіць гурт РСП.
Планавалася, што гэты канцэрт будзе прымеркаваны да Дня Волі. Але змяніўся парадак дня, таму мы робім дабрачынны канцэрт. Збор сродкаў на дапамогу ўкраінцам і валанцёрам, якія арганізуюць дапамогу.
- Вы кажаце, што з сыходам пуціна зваліцца і лукашэнка. А ня можа быць так, што як лукашэнка шукаў паратунку ў мацнейшага дыктатара, так і пуцін звернецца ды Кітаю?
- У такім выпадку гэтая сітуацыя працягнецца вельмі доўга. Будзе такая Паўночная Карэя. Але я дапушчаю і гэты варыянт. Хоць гэтыя людзі ўжо немаладыя (пуцін і лукашэнка). Так ці інакш яны хутка скончаць свой век. І пытанне, ці зменіцца сістэма з іх сыходам. Калі будзе падтрымка Кітаю, тады будзе надоўга. Не хачу нават думаць пра гэта.
- І ўсё ж такі. Калі гэта скончыцца?
- Гэта скончыцца ці вельмі хутка ў наш бок, ці будзе працягвацца вельмі доўга. Цяпер такі важны момант, калі ад любой дробязі залежыць вельмі шмат. Каб змагацца за Украіну, людзі прыязджаюць з іншых краін. А для таго, каб людзі ваявалі за Расею - іх прыйшлося падмануць.
Я ўпэўнена, што ўсё ў жыцці трымаецца на ўнутраных сілах і матывацыі. Ва ўкраінцаў ёсць матывацыя, у беларусаў таксама ёсць шанц і матывацыя. У рускіх гэтага няма. Яны зараз пачнуць на многае расплюшчваць вочы - напрыклад, мамы, якія не ведаюць дзе іх дзеці. Вось гэтыя ўсе відэа з рускімі салдатамі, якія не разумеюць, што яны робяць ва Ўкраіне.
Я ўпэўнена, што Украіна не прайграе - каму яшчэ ва ўсім свеце мацней трэба перамагчы? Нікому. Я веру ў гэтую ўнутраную сілу і веру, што будзе партызанства, нават калі Расея нешта там акупіруе. Пастаянна дыверсіі, калі не ў адкрытую, то ў ціхую.
Я вельмі любіла Зяленскага, яшчэ калі ён вёў "Рассмяшы смешнага". З мужам абмяркоўвалі тады. Я казала: "У яго такое любоў гіганцкая да звычайнага чалавека. Вось відавочна ён на нешта большае здольны. Так ён любіць людзей". І зараз я гляджу - ён застаўся, ён людзей матывуе, ён кажа. Усё гэта робіць без нейкай баязлівасці. Мне вельмі падабаецца і Ўкраіна, і ўкраінская мова, і як яны думаюць.
Зразумела, у іх была карупцыя. Калі кажуць - вы што, хочаце як ва Украіне. Але гэта той этап, які і нам давядзецца прайсці. Пакуль гэтая сістэма сябе зжыве. Украіна ідзе на некалькі крокаў наперадзе за нас. Гэты перыяд будзе вельмі балючы і існая сістэма будзе з гэтым змагацца. Але гэта сябе зжывае. Апошнія дрыжыкі рэжыму, які застаўся ў некалькіх краінах па ўсім свеце. Але гэта эвалюцыйна сябе зжывае. Гэты феадальны лад.
- Вы сказалі пра тое, што яднае украінцаў - абарона роднай дзяржавы і саміх сябе ад ворага. А якая звышідэя можа быць у беларусаў, як нам будаваць сваю дзяржаву?
- Я бачу, што ў беларусаў ёсць адна вялікая праблема - гэта менталітэт. Ён фармаваўся вельмі доўгі час. Калі нам страшна - мы пачынаем раз'ядноўвацца. У нас заўсёды было прынята ўсё хаваць - свой даход, свае планы, свае ідэі. Уяўляць усё горш, чым ёсць насамрэч. Гэта такая стратэгія выжываньня. Калісьці яна была абсалютна дарэчнай.
Я не ведаю, як выкараніць гэта з нашых галоў. Таму што нават людзі, якія ўцяклі з Беларусі і аказаліся на волі, замест таго каб аб'ядноўвацца бясконца лаюцца. Цягнуць коўдру на сябе. Я гэта, на жаль, назіраю.
Нам трэба поўнасцю мяняць стратэгію выхавання дзяцей, таму што выхаванне дзяцей у нас жудаснае. Дзяцей увесь час душаць. З дзяцінства мы не ведаем, чаго хочам. І калі мы вырастаем, ад нас патрабуюць нейкіх рашэнняў, а мы проста развучыліся ведаць, чаго мы хочам і як гэта атрымаць. Трэба пачынаць з выхавання, з адукацыі, таму што памяняць дарослым людзям мазгі вельмі цяжка.
Габрэі, ведаеце, як дзяцей вучаць? Калі прыходзіць дзіця і ў яго двойка па матэматыцы, што робяць бацькі? У нас наймаюць рэпетытара па матэматыцы. А габрэі гавораць: да д'ябла матэматыку. Лепш наняць рэпетытара па тым прадмеце, які добра ідзе. Чалавек не можа быць усюды таленавіты - ці ён будзе сераднячок, ці добры ў чымсьці сваім.
Я лічу, што наша задача зараз - сабраць максімальную колькасць беларусаў, знайсці ў кожнага яго плюс і даць штуршок развіццю. Гэта нейкія фінансавыя арганізацыі, нейкая крыпта Беларусь. Дэцэнтралізаваная дзяржава. Або вось узяць беларусаў у Літве і аб'яднацца, стварыць, ведаеце, такую дэма-версію новай Беларусі. Каб потым гэта перанесці на Беларусь. Ці схему, ці людзей нейкіх значных.
Вось зараз вельмі яскрава відаць, хто на што здольны і ў каго якая сіла. А самая вялікая слабасць, якая ўсё псуе - гэта звады, плёткі. Вы толькі сабе ўявіце: у нас у Вільні - тры беларускія дыяспары, якія не сябруюць адна з адной. Тры! Вы можаце сабе ўявіць? Для мяне гэта шок. Адны не любяць іншых, другія гоняць на трэціх, ёсць нейкія персоны нон-грата. Гэта мой боль, але з гэтым трэба нешта рабіць, таму што мы гэта не лечым. А гэта як ракавая пухліна можа разбурыць любы арганізм.
А ідэя вельмі простая - жыць лепш. У кожнага чалавека закладзена ў генах. Гэта пытанне эвалюцыі: жыць лепей. Перабудоўвацца больш на пазітыў і на развіццё, а не ныць і скардзіцца, што нам усё вінныя.
- Як дапамагчы палітвязням сёння?
- Я думаю, што ўсё гэта паскорыцца і іх хутка адпусцяць. Не таму, што нехта вельмі добрым стане, а таму што прыляціць чорны лебедзь. Гэта здарыцца не таму што мы нешта робім, хаця зразумела што трэба працягваць рабіць. Проста здарыцца нейкая лёсавызначальная гісторыя. Я не бачу ніводнага дзеяння, акрамя дапамогі Украіне, якое сёння паскорыла б працэс вызвалення палітвязняў.

Раптам з'явіўся тата. Ён таксама быў у калоне - пачуў дзіця і падумаў, што голас падобны на голас Геры. Тата стаў браць яго на рукі, але дзіц1нак, нягледзячы на тое, што яго даўно не бачыў, сказаў: "Адыдзі, я тут заняты, у мяне сур'ёзная місія".
Яго здымалі, і гэтае відэа стала вірусным. Я зразумела, што трэба нешта рабіць, бо мне ўсе сябры патэлефанавалі. Потым са мной звязаліся з дзіцячага садку, цікавіліся калі мы да іх прыйдзем. Я адказала, што пакуль мы на лецішчы. А далей яны без мяне правялі бацькоўскі сход, на якім сказалі, што ва ўсе дашкольныя ўстановы даслалі гэтае відэа і просяць інфармацыю пра бацькоў.
Потым я ўбачыла тэлеграм-канал МатолькаДапамажы, у якім пісалася аб тым, што дадзена каманда разабрацца з бацькамі гэтага дзіцяці. Я адвезла Геру да сяброў. Сама пайшла ў бліжэйшую амбасаду - літоўскую, яна была каля майго дома. Там нікога не аказалася - толькі ахоўнік. Я паказала яму відэа з маршу, але ён сказаў, што нічога ня ведае. Я пайшла - потым ён мяне дагнаў. Паклікалі консула. Ён паглядзеў і сказаў: "Давайце дакументы". Мне паставілі візы адразу. Увогуле, мы з'ехалі ў панядзелак раніцай. А ўжо ў аўторак да маёй маці прыходзілі і нас шукалі.
- Як прайшла ваша адаптацыя ў Літве?
- Нармальна, таму што і я, і дзіця вельмі шмат падарожнічаем. Я ў Беларусі ўвесь час асабліва не жыла - у весь час ездзіла па бізнесе, падарожнічала. Я там, дзе мой дом. Канешне, мне чагосьці не хапае з таго, што было там. Але гэта ўсё лірыка. Без гэтага можна жыць. Мы ў бяспецы і гэта самае галоўнае. Тым больш я бачу, што пазбегла турмы. Дзіця было б у дзіцячым доме, бо тата ў турме. Так што я бясконца шчаслівая, што мы з'ехалі.
- Ці змянілася ў Літве стаўленне да беларусаў з пачаткам вайны ва Украіне?
- Моцна не змянілася. Хаця вось мяне нядаўна ў кавярні паслалі туды ж, куды і рускі карабель. Я прасіла зрабіць каву, чалавек не зразумеў як менавіта. Па-ангельску ён не размаўляў, а на расейскую мову была вось такая рэакцыя. Але я не крыўдую, разумею, што гэта эмоцыі. Бываюць людзі, якія грабуць усіх пад адзін грабянец.
Беларусы сёння ў вельмі складанай сітуацыі апынуліся - паміж молатам і кавадлам. Асабліва цяжка тым, хто зараз прыязджае. У мяне ёсць некалькі знаёмых, якія выехалі з-за палітычнага пераследу. І ў іх катастрофа. Іх усе дынамят, ім ніхто не дапамагае.
Пры гэтым унутры Беларусі ўсё па-ранейшаму вельмі дрэнна. Рэпрэсіі ўзмацніліся. Затрыманых на акцыях па рэферэндуме вельмі моцна збівалі ў Жодзіне, напрыклад. Шмат людзей пацярпела. У Беларусі ўсе заціхлі. Вельмі цяжка эканамічна. Мама мая перабіваецца з капейкі на капейку.
Я лічу, што ў Беларусі ў найбліжэйшыя 10 гадоў будзе небяспечным месцам, бо вельмі шмат з'ехала настаўнікаў, урачоў, кампетэнтных людзей. Яны зараз з'ехалі - у іх стрэс. Яны адаптуюцца. А потым пытанне, колькі чалавек будуць гатовы вярнуцца, калі перамога будзе наша. Колькі з іх будуць гатовы ехаць і паднімаць краіну з каленаў. Гэтыя пераезды - гэта нялёгкая справа. Узяць хаця б дзіцячы сад, школу.
Дзіця маё хадзіла па пляцоўках і плакала, што няма дзяцей рускамоўных. Цяпер ужо нармальна - ён ходзіць у рускамоўны дзіцячы сад. Я не бачу нейкай дыскрымінацыі. Хаця вось першая выхавальніца мне ўвесь час тэлефанавала і скардзілася, што Гера выказваецца на палітычныя тэмы. А ён казаў, што лукашэнка - бандыт. "А як ён можа так казаць, калі многія людзі за лукашэнку (у Літве)?". Я адказвала, што калі многія людзі за, пакажыце мне іх, я ім білет куплю ў Беларусь. Мы ж у свабоднай краіне. Калі ў яго такое меркаванне, няхай ён дзіцёнак спакойна выказвае. Яго бацьку арыштоўвалі ў яго на вачах.
- Ці ёсць у вас пачуццё віны за тое, што з беларускага боку ідуць войскі і падаюць ракеты на Украіну?
- У мяне ёсць толькі шкадаванне. Нас доўга селекцыйна вырошчвалі цярпіламі і такімі маўклівымі. Я б гэта параўнала з сытуацыяй у сям'і. Калі ёсць нейкі аўтарытарны бацька, які прымяняе жорсткія метады. Лукашэнка - гэта такі чалавек які здзекуецца, садыст. У 20-ым годзе наш народ дасягнуў нейкага паўналецця. Калі ўжо нічога не страшна. Велізарная памылка з боку лукашэнкі прымяняць старыя метады. Ён працягвае біць ужо дарослага чалавека. Страчаны кантакт.
Таму калі за нешта і адчуваць віну, то гэта за тое, што мы недзе закрылі вочы і бяздзейнічалі. Доўгі час не разумелі, што адбываецца. Але ці можна вінаваціць дзіця, што бацька яго з дзяцінства б'е? А потым гэты тата пайшоў і збіў суседзяў. Я не бачу тут нашай прамой віны, людзі былі супраць. Мы зрабілі што магчыма. Як дзеці, якія яшчэ недастаткова адужэлі, збеглі да суседкі, у іншую краіну.
- Чым скончыцца сітуацыя вайны для Беларусі?
- Няма ліха без дабра. Гэта шанец, зрынуўшы рэжым пуціна, перакуліць яшчэ і рэжым лукашэнкі, які знаходзіў падтрымку ў Расіі. Мы не павінны застацца ў баку. У Літве ў нас вялікая валанцёрская група, мы арганізоўваем аўтобусы. Два разы на тыдзень ездзяць валанцёры-хлопцы ва Украіну, адвозяць гуманітарную дапамогу. Я працую валанцёрам фонду Razam. Цяпер мы ладзім дабрачынныя канцэрты – зараз такі будзе 26 сакавіка. Выступіць гурт РСП.
Планавалася, што гэты канцэрт будзе прымеркаваны да Дня Волі. Але змяніўся парадак дня, таму мы робім дабрачынны канцэрт. Збор сродкаў на дапамогу ўкраінцам і валанцёрам, якія арганізуюць дапамогу.
- Вы кажаце, што з сыходам пуціна зваліцца і лукашэнка. А ня можа быць так, што як лукашэнка шукаў паратунку ў мацнейшага дыктатара, так і пуцін звернецца ды Кітаю?
- У такім выпадку гэтая сітуацыя працягнецца вельмі доўга. Будзе такая Паўночная Карэя. Але я дапушчаю і гэты варыянт. Хоць гэтыя людзі ўжо немаладыя (пуцін і лукашэнка). Так ці інакш яны хутка скончаць свой век. І пытанне, ці зменіцца сістэма з іх сыходам. Калі будзе падтрымка Кітаю, тады будзе надоўга. Не хачу нават думаць пра гэта.
- І ўсё ж такі. Калі гэта скончыцца?
- Гэта скончыцца ці вельмі хутка ў наш бок, ці будзе працягвацца вельмі доўга. Цяпер такі важны момант, калі ад любой дробязі залежыць вельмі шмат. Каб змагацца за Украіну, людзі прыязджаюць з іншых краін. А для таго, каб людзі ваявалі за Расею - іх прыйшлося падмануць.
Я ўпэўнена, што ўсё ў жыцці трымаецца на ўнутраных сілах і матывацыі. Ва ўкраінцаў ёсць матывацыя, у беларусаў таксама ёсць шанц і матывацыя. У рускіх гэтага няма. Яны зараз пачнуць на многае расплюшчваць вочы - напрыклад, мамы, якія не ведаюць дзе іх дзеці. Вось гэтыя ўсе відэа з рускімі салдатамі, якія не разумеюць, што яны робяць ва Ўкраіне.
Я ўпэўнена, што Украіна не прайграе - каму яшчэ ва ўсім свеце мацней трэба перамагчы? Нікому. Я веру ў гэтую ўнутраную сілу і веру, што будзе партызанства, нават калі Расея нешта там акупіруе. Пастаянна дыверсіі, калі не ў адкрытую, то ў ціхую.
Я вельмі любіла Зяленскага, яшчэ калі ён вёў "Рассмяшы смешнага". З мужам абмяркоўвалі тады. Я казала: "У яго такое любоў гіганцкая да звычайнага чалавека. Вось відавочна ён на нешта большае здольны. Так ён любіць людзей". І зараз я гляджу - ён застаўся, ён людзей матывуе, ён кажа. Усё гэта робіць без нейкай баязлівасці. Мне вельмі падабаецца і Ўкраіна, і ўкраінская мова, і як яны думаюць.
Зразумела, у іх была карупцыя. Калі кажуць - вы што, хочаце як ва Украіне. Але гэта той этап, які і нам давядзецца прайсці. Пакуль гэтая сістэма сябе зжыве. Украіна ідзе на некалькі крокаў наперадзе за нас. Гэты перыяд будзе вельмі балючы і існая сістэма будзе з гэтым змагацца. Але гэта сябе зжывае. Апошнія дрыжыкі рэжыму, які застаўся ў некалькіх краінах па ўсім свеце. Але гэта эвалюцыйна сябе зжывае. Гэты феадальны лад.
- Вы сказалі пра тое, што яднае украінцаў - абарона роднай дзяржавы і саміх сябе ад ворага. А якая звышідэя можа быць у беларусаў, як нам будаваць сваю дзяржаву?
- Я бачу, што ў беларусаў ёсць адна вялікая праблема - гэта менталітэт. Ён фармаваўся вельмі доўгі час. Калі нам страшна - мы пачынаем раз'ядноўвацца. У нас заўсёды было прынята ўсё хаваць - свой даход, свае планы, свае ідэі. Уяўляць усё горш, чым ёсць насамрэч. Гэта такая стратэгія выжываньня. Калісьці яна была абсалютна дарэчнай.
Я не ведаю, як выкараніць гэта з нашых галоў. Таму што нават людзі, якія ўцяклі з Беларусі і аказаліся на волі, замест таго каб аб'ядноўвацца бясконца лаюцца. Цягнуць коўдру на сябе. Я гэта, на жаль, назіраю.
Трэба забыцца пра свае асабістыя амбіцыі і працаваць у камандзе. Гэта пачуццё, калі ўсё ў 20-ым годзе выходзілі. Я яго злавіла і гэта было неверагодна. Бачыць у іншым добрае. Разумець, што ўсе людзі розныя і выкарыстоўваць гэта.