Нашы сябры, сапраўдныя героі Беларусі - Таццяна Астроўская, Антон Сташэўскі, Юлія Сырых знаходзяцца ў зняволенні вось ужо 160 дзён. У кожнага з хлопцаў дома засталіся дзеткі, якія будуць сустракаць гэты Новы год без мамы ці таты. На жаль, такіх сем'яў у Беларусі шмат - у нашай краіне тысячы людзей знаходзяцца ў зняволенні па волі дыктатара.
На дадзены момант ніякія следчыя дзеянні з валанцёрамі Фонда не праводзяцца. Мы нават дакладна не ведаем назвы артыкулаў КК, па якіх затрыманы нашыя сябры (адвакаты знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошанні).
Затое мы ведаем, што Таня, Антон і Юля атрымліваюць вельмі мала лістоў. Ад іх, сябрам на волю, таксама рэдка прыходзяць вестачкі. Нажаль, ёсць пытанні па здароўі - турбуе зрок, пачаліся праблемы са страўнікам.
Перыядычна іх водзяць на прагулкі. Але прагулачныя панадворкі зусім не чысцяць, займацца якім-небудзь спортам там немагчыма. У цэлым жа хлопцы трымаюцца і вераць на хуткую сустрэчу ў свабоднай Беларусі. Усім перадаюць вялікае прывітанне і моцна абдымаюць! Але стан у гэтыя пераднавагоднія дні ўсё ж прыгнечаны, Таня, Антон і Юля вельмі сумуюць па сваіх малых...
Сябры, не забывайце, што акрамя лістоў (лепш адпраўляць заказныя) можна таксама дасылаць паштоўкі і тэлеграмы. Шанцы, што яны дойдуць - значна вышэй! Калі ласка, вельмі просім вас падтрымаць нашых валанцёраў! Гэтыя людзі да апошняй сваёй хвіліны на волі падтрымлівалі і дапамагалі палітвязням, а зараз ім патрэбная наша салідарнасць.
Адрас для карэспандэнцыі: Таццяна Сяргееўна Астроўская, Антон Аляксандравіч Сташэўскі, Юлія Эдуардаўна Сырых СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.