Дзень нараджэння за кратамі сустракае палітвязень, наш сябар і паплечнік, валанцёр фонду "Краіна для Жыцця", Антон Сташэўскі.
Антона разам з іншымі валанцёрамі Фонду затрымалі 9 ліпеня 2021 года. У чым вінавацяць іх да гэтага часу невядома, самі хлопцы фармавалі і адносілі перадачы палітвязням.
У кожнага з нашых сяброў на волі засталася сям'я і дзеці, якія чакаюць і вельмі сумуюць па сваіх бацьках. Асабліва яскрава гэта адчуваеш у Дзень нараджэння.
Сябры, мы просім павіншаваць Антона Сташэўскага і не забывацца, што акрамя лістоў (лепш дасылаць заказныя) можна таксама слаць паштоўкі і тэлеграмы. Шанцы, што яны дойдуць - значна вышэйшыя! Калі ласка, яшчэ раз вельмі просім вас! Гэтыя людзі да апошняй сваёй хвіліны на волі падтрымлівалі і дапамагалі палітвязням, а цяпер самі маюць патрэбу ў нашай салідарнасці.
Адрас для карэспандэнцыі: Антон Аляксандравіч Сташэўскі СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.