Сёння спаўняецца 27 год палітзняволенаму Арцёму Сакаву. Гэта ўжо другі дзень нараджэння, які аператар YouTube канала «Краіна для Жыцця» сустракае ў няволі.
Арцём Сакаў родам з гарадскога пасёлка Карма, які знаходзіцца на Гомельшчыне. Пасля тэрміновай службы вырашыў застацца ў войску, але ў 2018 годзе сышоў адтуль. З дзіцячага ўзросту захапляўся фота і відэаздымкамі. Да службы ў войску працаваў аператарам “на дзяржаўным прадпрыемстве”. На “Краіну для жыцця” выйшаў сам.
Ён быў арыштаваны яшчэ 31 мая мінулага года. Бацькі не адразу змаглі даведацца, дзе знаходзіцца сын. Пасля былі праблемы з сустрэчамі. Вядома, што ў зняволенні Арцёма накіроўвалі ў карцар.
Ён з’яўляецца адным з фігурантаў “справы Ціханоўскага”, якая зараз разглядаецца ў СІЗА Гомеля.
Што менавіта з’яўляецца віной чалавека, які здымаў на камеру стрымы і інтэрв’ю Сяргея Ціханоўскага, незразумела, але ў Беларусі пры рэжыме лукашэнкі садзілі і за меншае. Такім чынам, судовы працэс рыхтуе для нас шмат «адкрыццяў».
Падтрымаць Антона лістамі можна па адрасе: 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А.