Сёння стала вядома пра смерць 26-гадовага беларуса Віталя Шышова, які пражываў у Кіеве. У сталіцы Украіны ён быў кіраўніком "Беларусского дома", арганізацыі, якая дапамагала бежанцам з нашай краіны.
Днём раней Віталь знік. Раніцай апрануў спартыўную форму і пэўна выправіўся на прабежку, пасля чаго перастаў выходзіць на сувязь. Трывогу падняла ягоная дзяўчына - актывістка СДЖ Бажэна Жолуд.
А сёння ў лесапаласе ў Кіеве было знойдзена цела Віталя. Яго знайшлі павешаным. Праўладныя Telegram-каналы ўнутры Беларусі актыўна педаліруюць тэму самагубства актывіста.
Але некалькі фактаў прымушаюць усумніцца ў такой версіі:
Падзеі мінулага года ў Беларусі прымушаюць кожную смерць такога роду вывучаць пад мікраскопам. Надта добра памятныя "суіцыды" Мікіты Крыўцова і Канстанціна Шышмакова ў жніўні 2020 года. Да і з моманту ўзрыву ў Кіеве машыны з ураджэнцам Мінску Паўлам Шараметам прайшло ўсяго пяць год (пасля тых падзей і стала вядома пра планы КДБ па знішчэнні непажаданых беларусаў за мяжой).
Што калі сёння мы бачым вынікі рэалізацыі гэтага плана?
Сёння ля амбасадаў Украіны ў розных краінах прайшлі акцыі ў памяць Віталя Шышова.
З жыцця раптоўна пайшоў малады дабрадушны хлопец, які дапамагаў беларусам адаптавацца ў чужой краіне. Мы верым, што абставіны смерці Віталя будуць высвятленыя, а вінаватыя, калі такія ёсць, панясуць суворае пакаранне.
У Віталя няма блізкіх сваякоў (бацькі памерлі праз анкалагічныя захворванні). Таму зараз абвешчаны збор сродкаў на ягонае пахаванне.
Калі вы хаціце паўдзельнічаць у зборы:
4323 3570 1151 4359
Rodion Batulin
A-bank

- Са слоў сяброў і дзяўчыны, Віталь не праяўляў суіцыдальных схільнасцей і не быў у дэпрэсіі
- Віталь разам з Бажэна будаваў планы на сумесную будучыню
- У яго не было даўгоў
- Ён не пакінуў перадсмяротнай запісцы