10 жніўня 2020 у Мінску на скрыжаванні вуліцы Прытыцкага і праспекта Пушкіна быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі. Ён стаў першай, але, на жаль, не апошняй ахвярай успыхнуўшых у краіне пратэстаў.
Самае жудаснае - рэакцыя рэжыма лукашэнкі на смерць Аляксандра. Грамадства кармілі фэйкамі пра тое, што ў руках Трайкоўскага выбухнула ўзрыўная прылада, аднак мноства відэа і фота з месца трагедыі абверглі гэтую хлусню. Тарайкоўскі стаяў перад сілавікамі з паднятымі рукамі. Не рабіў рэзкіх рухаў, не паводзіў сябе агрэсіўна. Тым не менш адзін з іх з блізкай адлегласці, амаль ва ўпор расстраляў бяззбройнага чалавека.
Аднак крымінальная справа па факце смерці Тарайкоўскага не распачата да гэтага часу. У лютым 2021 года галава СК Іван Наскевіч прызнаў, што Тарайкоўскага забілі сілавікі, але ўсклаў віну за гэта на самаго Аляксандра, які "сваімі дзеяннямі справакаваў праваахоўнікаў".
Удава Аляксандра Тарайкоўскага Елена Герман (яны жылі не ў афіцыйным шлюбе) да гэтага часу не можа дамагчыся адказу, калі вінаватыя ў смерці яе мужа будуць прыцягнуты да адказнасці. Без айца засталася маленькая дачка Аляксандра і Елены (ў траўні ёй споўнілася 4 гады). Мы пісалі пра жыццё Елены Герман.
Гібель Аляксандра Тарайкоўскага выклікала моцны водгук у беларускім грамадстве. Каля метро "Пушкінская" ўзнік стыхійны народны мемарыял, з якім улада прынялася змагацца, выкрыкваючы сваё фашысцкае нутро. Кветкі і лампады выкідвалі, надпісы на асфальце засыпалі соллю, замалёўвалі.
Проста за спробу штосьці напісаць людзей саджалі ў турму. Так, мінімум пяць чалавек асудзілі за аднаўленне народнага мемарыялу. Максім Паўлюшчык і Уладзімір Гуліс атрымалі па 2 гады калёніі. Ігар Самусенка і Дзяніс Граханаў асуджаны на паўтары гады "хіміі", а Марыя Бабовіч на паўтары гады "хатняй хіміі". Аднак кветкі на гэтым месцы з'яўляюцца да гэтага часу…
Стаміўшыся змагацца, чыноўнікі паставілі на гэтым месцы сметніцу. У будучым гэты факт будзе ўнесены ў падручнікі гісторыі як прыклад бяспрыкладна чыстага цынізму і дэградацыі "вертыкалі ўлады".
А на месцы гібелі Аляксандра Трайкоўскага ўсталююць сапраўдны мемарыял, дзе заўсёды будуць ляжаць кветкі.