Арцём Парукаў стаў сёмай ахвярай хвалі паліцэйскага гвалту і самавольства, якая пракацілася ў адказ на народныя хваляванні, што распачаліся ў жніўні мінулага года.
У ноч на 16 жніўня 2020 года 19-гадовы малады чалавек вяртаўся дадому. Аднак родныя жывым яго так і не ўбачылі. Ён быў збіты машынай на праезнай частцы Партызанскага праспекта, зусім недалёка ад свайго дома.
Меркаванні следчых органаў і сваякоў загінулага разыходзяцца.
МУС праз свайго прэс-сакратара Вольгу Чамаданаву заявіла аб тым, што малады чалавек “быў удзельнікам масавых мерапрыемстваў, якія праходзяць у Мінску ў апошнія дні”. Акрамя таго, “непасрэдна перад наездам ён знаходзіўся на праезнай частцы. Гэта заўважыў кіроўца іншай іншамаркі і папярэдзіў пешахода аб небяспецы, папрасіўшы сысці з дарогі на тратуар. Аднак пешаход пакінуў ягоныя словы без увагі, і праз некаторы час трапіў пад колы Renault”.
Сваякі ў сваю чаргу звяртаюць увагу на тое, што Арцём зусім крыху не дайшоў да свайго дома. Ён чамусьці перабег на іншы бок вуліцы і не па пешаходным пераходзе, а па праезнай частцы. Магчыма, яго хто-небудзь ці што-небудзь напалохала.
Нагадаем, у тыя дні жніўня сілавікі ажыццяўлялі карныя рэйды, хапаючы на вуліцах гарадоў беларусаў. Магчыма, спрабуючы пазбегнуць адной з такіх банд, Арцём Парукаў і трапіў пад колы аўтамабіля.
Як бы там ні было, у абставінах гэтай смерці шмат незразумелага. Яна дакладна павінна стаць прадметам усебаковага вывучэння незалежным і неперадузятым судом. І ў сілах ўсіх беларусаў вырашыць, калі наступіць момант для расследавання гэтай і шмат якіх іншых смерцяў.