19 жніўня 2020 года ў шпіталі ў Мінску памёр 44-гадовы дальнабойнік Генадзь Шутаў. Жыхар Брэста атрымаў кулявое раненне за тыдзень да таго - ўвечары 11 жніўня на вуліцы свайго роднага горада.
У той дзень Генадзь Шутаў сустрэўся са сваім сябрам Аляксандрам Кардзюковым. Яны збіраліся ісці на акцыю пратэста, якая мусіла быць у цэнтры горада.
Мужчыны сапраўды накіраваліся ў цэнтр, але ніякай акцыі там не было. Каля 22 гадзін яны апынуліся недалёка ад адміністрацыі Маскоўскага раёна. Згодна з запісамі з відэакамер, мужчыны прабылі там каля 15 хвілін.
Хутка да іх падышлі трое мужчын, як высветлілася, пераапранутых сілавікоў. Адбыўся канфлікт, падчас якога адзін з мужчынаў стрэліў Шутаву ў патыліцу і цяжка параніў яго. Кардзюкоў збег, але праз некалькі дзён яго схапілі.
Па гарачых слядах было заяўлена, што Генадзь Шутаў і Аляксандр Кардзюкоў з трубамі і арматурай напалі на прадстаўнікоў улады. Тыя прымянілі агнявую зброю ў мэтах самаабароны.
Праўда на судзе высветлілася, што кавалак трубы быў у руках у Кардзюкова, а ў Шутава нічога не было. Засталося незразумелым, чаму “у мэтах самаабароны” трэба страляць чалавеку ў патыліцу, а таксама якія менавіта траўмы былі атрыманыя пацярпелымі сілавікамі.
25 лютага было абвешчаны вырак суда па гэтым пытанні. У выніку Шутава прызналі вінаватым без прызначэння пакарання, а Кардзюкову прысудзілі 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма.
Вайскоўцы-спецпрызаўцы Раман Гаўрылаў і Арсені Галіцын (калі гэта іх сапраўдныя імёны), ніякага пакарання не панеслі. Падчас суда высветлілася, што менавіта Гаўрылаў зрабіў той самы стрэл у Шутава.
Гэта справа папоўніла сумны спіс спраў, выракі па якіх былі палітычна матываванымі. Вайсковец, які застрэліў бяззбройнага чалавека, не атрымаў ніякага пакарання. Будзем верыць, што гэта толькі часова.