19 верасня 2020 года працоўны Мінскага электратэхнічнага завода імя Казлова Станіслаў Чур скончыў жыццё самагубствам. Калегі звязалі суіцыд з ціскам, які на рабочага аказвала кіраўніцтва завода.
Пра Станіслава Чура вядома зусім няшмат. Працаваў зборшчыкам на заводзе, займаў актыўную грамадзянскую пазіцыю. Па словах калег, ён хадзіў на ўсе мітынгі і пратэстныя акцыі, а таксама прымаў удзел у спробе страйку на тэрыторыі завода.
Напэўна вы памятаеце тыя дні - на працягу некалькіх тыдняў у канцы мінулага лета і пачатку восені здавалася, што вось-вось здарыцца страйк у агульнанацыянальным маштабе. На некалькіх прадпрыемствах і праўда спыніліся цэха. Зрэшты, уладам удалося збіць пратэстную хвалю - яны пагражалі, запалохвалі, абяцалі матэрыяльныя даброты. Адным з спосабаў ціску на нязгодных сталі звальненні.
Станіслаў Чур, як адзін з актывістаў завода, апынуўся пад ударам. Як кажуць сведкі, у дзень смерці ён пасварыўся з начальствам і здаў інструменты. Больш жывым яго не бачылі.
Чым і як менавіта пагражалі Станіславу Чуру ведаюць толькі яго непасрэдныя кіраўнікі. Ва ўмовах прававога нігілізму расследаванне гэтага выпадку не прадстаўляецца магчымым. Але расслабляцца спадарам з Мінскага электратэхнічнага завода імя Казлова не варта. Іх дзеянням абавязкова будзе дадзена прававая ацэнка ў будучыні.
У Станіслава Чура засталіся жонка і непаўналетні сын.